Навошта беларуская мова дзяржаве і бізнесу

Тлумачым, чаму ўсе раптам зацікавіліся роднай мовай.

“Мяккая беларусізацыя” мала каго пакідае абыякавым: некаторыя ў яе не вераць, некаторыя на яе спадзяюцца, а іншыя асцерагаюцца. Пры гэтым контуры “мяккай беларусізацыі” застаюцца размытымі ды ідэалагізаванымі, што дазваляе адвольна выкарыстоўваць факты на яе карысць альбо наадварот.

Фота: Shutterstock

Фота: Shutterstock

Таму, каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці, гэты аналіз не будзе прысвечаны “мяккай беларусізацыі”, а грамадскаму попыту на беларускую мову – сімвалу ідэнтычнасці, пра які ўлады Беларусі дбаюць найменш у параўнанні з “вышыванкай” ці гісторыяй.

Відавочна, што грамадскае стаўленне да ўласнай ідэнтычнасці змянілася, і за гэтым стаяць не толькі каштоўнасныя матыватары грамадзянскай супольнасці, але і больш прагматычныя інтарэсы іншых актораў – дзяржаўных органаў і прыватных кампаній, на якія мы перадусім і скіруем увагу ў гэтай нататцы. Што гэта за інтарэсы, чытайце ў нашым новым аналізе.

Тэкст можна спампаваць на нашым сайце альбо пачытаць на Issuu.com. Гэтаксама ён даступны на Google Drive.

 

Гэты тэкст напісаны ў межах праекта “Грамадскі ўдзел”, які вядзецца пад кіраўніцтвам Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра. У гэтым пілотным праекце 10 арганізацый працуюць разам, каб падтрымаць грамадскую актыўнасць у Беларусі, пашыраючы інавацыі, абмен досведам і ўзаемнае навучанне.

Рыгор Астапеня, ideaby.org