• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.06.2019 | Маё права

Навошта чытаць дзецям казкі і як іх падбіраць? Разважае псіхолаг

Карэспандэрнт сайта "Будзьма беларусамі!" паразмаўляў з псіхолагам Наталляй Грэбень, якая спецыялізуецца на вывучэнні казак. Размова йшла пра тое, як падбіраць казкі для дзяцей, пра адметнасць беларускага казачнага героя. Прыводзім найбольш цікавыя тэзісы размовы.



1. Мой навуковы інтарэс звязаны з даследваннем беларускіх народных казак на прадмет адлюстравання ў іх псіхалагічных асаблівасцей народа, ролі казкі ў жыцці чалавека і народа. Праз чытанне народных казак мы наўпрост сутыкаемся з пэўнымі стэрэатыпамі мыслення, характэрнымі каштоўнасцямі, якія ёсць у нашай культуры. Таму раю пачынаць знаёмства з казкамі менавіта з народных.

2. Што тычыцца героя, то ён таксама адлюстроўвае характэрныя рысы свайго народа. Напрыклад, ва ўсходніх казках герой заўсёды знаходзіцца ў барацьбе, супрацьстаіць злу і перамагае. У беларускіх казках герой, скажам так, больш мяккі, зазвычай ён звяртаецца да нейкай сілы, якая будзе яму дапамагаць. У рускіх часта можна назіраць цуд, які дапамагае герою справіцца з усімі праблемамі (узгадайце класічную казку пра Емелю, дзе ён вырашае ўсе праблемы пры дапамозе чароўнага шчупака, не прыкладаючы амаль аніякіх намаганняў).



3. Як пішуць філолагі, стварэнне народных казак скончылася яшчэ ў XIX стагоддзі, але і цяпер ёсць попыт на аўтарскую казку, якая насамрэч паўтарае лінію казкі народнай. Болей за тое, калі браць тое ж кіно, то сюжэты большасці мастацкіх фільмаў паўтараюць каранёвыя народныя сюжэты, але ў іншай абгортцы.

4. Казкі пагружаюць дзіцё ў пэўную рэальнасць, праз якую яно пазнае свет, эмацыйна пражывае тыя ці іншыя падзеі, вучыцца разбірацца: што ёсць дабро, а што – зло. Да таго ж казкі ўплываюць на будучы светапогляд маленькай асобы, на маральныя арыентыры, ідэалы. Больш за тое, казка можа ў значнай ступені вызначыць і жыццёвы сцэнар чалавека.

5. Калі казаць пра ўзроставыя крытэрыі, то прыкладна да трох гадоў трэба аддаваць перавагу казакам пра жывёл, якія маюць просты сюжэт, рыфмаваныя паўторы. Увогуле ў такім узросце дзеці маюць цікавасць да жывёльнага свету, і казка, дзе герой – той ці іншы звер, дапамагае знаёмству з жывёламі, іх адметнымі рысамі, характэрнымі паводзінамі. Пасля трох год ужо можна прапаноўваць чарадзейныя і бытавыя казкі з больш складанай сюжэтнай лініяй і карцінай света.



6. Важна на першых кроках знаёмства з казкай адбіраць тыя тэксты, што маюць пазітыўны фінал. Тэксты, дзе няма відавочнага гвалту, несправядліваці, дзе ўсё заканчваецца перамогай дабра і праўды. Асабліва гэта важна ўлічваць, калі псіхіка ў Вашага дзіцяці адчувальная. Памятаю, што мне не падабалася казка “Дамок”, якая і па сёння вельмі папулярная. Мая дзіцячая псіхіка адмаўлялася ўспрымаць такі фінал.

7. Варта быць асцярожнымі з казкамі Ганса Хрысціяна Андэрсана, Оскара Уайльда, бо для іх тэкстаў характэрны сумны фінал. Лепей адкласці знаёмства з гэтымі аўтарамі на больш дарослы ўзрост. Казкі Уальда адрасаваныя дарослай псіхіцы ў большай ступені, чым дзіцячай.

Такім чынам, у нашай багатай культуры знойдуцца казкі на любы густ і ўзрост – дарыце іх сваім дзеткам і самім сабе!                  

                                     

  

Фота – Яраслаў Гардзіенка


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип