• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.09.2015 | Культура

Наведвальнікі гомельскага палаца змогуць убачыць дагістарычнага аленя

Міні-выстаўка “Эпоха гігантаў: знаходкі megaloceros у Гомелі” адкрываецца сёння ў палацы Румянцавых-Паскевічаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар палацавага музея Аксана Торапава.

Выстаўка стане часткай пастаянна дзеючай экспазіцыі “Адкрытае захаванне археалагічных фондаў музея” і раскажа аб дзіўнай жывёле, якая дзясяткі тысяч гадоў таму насяляла мясцовасць, дзе цяпер стаіць горад.

Размова пойдзе аб велікарогім алені, якога яшчэ называюць гіганцкім, ірландскім або проста megaloceros. Гэта велічная жывёла існавала ў плейстацэне і раннім галацэне адначасова з мамантамі, шарсцістымі насарогамі, пячорнымі львамі і іншымі жывёламі тых далёкіх гадоў, калі толькі-толькі з’явіўся чалавек.

Алень быў вялікага памеру: рост у спіне быў амаль 2 м, рогі дасягалі 3-3,5 м, а маглі даходзіць і да 5,2 м у размаху. Жыў ён на лугах і рэдкалессі Еўразіі.

Фрагменты касцей велікарогага аленя былі знойдзены ў Гомелі яшчэ ў 2002 годзе ў раёне кар’ера, які размяшчаўся каля абласной клінічнай бальніцы. Толькі ў бягучым годзе гэтыя косці ўдалося ідэнтыфікаваць, у чым вялікая заслуга Аляксея Бондарава – члена Омскага рэгіянальнага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. Наведвальнікі музея змогуць убачыць гэтыя фрагменты, а таксама малюнкі, на якіх зроблена рэканструкцыя вымерлай жывёлы.

Прычыны вымірання велікарогага аленя часцей за ўсё звязваюць з надыходам лесу на адкрытыя прасторы, бо з такімі рагамі яму проста немагчыма было перамяшчацца сярод дрэў. У лясы маглі заходзіць толькі самкі і самцы, якія скінулі рогі. Па знаходках касцей можна меркаваць, што апошнія гіганцкія алені жылі каля 7 тыс. гадоў таму ў Паўднёвым Заўраліі.

 

Валерый  Сідорчык, БелТА

Тэгі: Гомель

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип