Найлепшы верш Куляшова: што стала з сапраўднай «Алесяй» — гэта дэтэктыў, Песняры і галоўная таямніца паэта. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Новы герой відэа — беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Андрэй Хадановіч на сваім ютуб-канале распавядае пра цуд пранізлівага любоўнага верша «Бывай», які зрабіўся культавай песняй «Алеся».


540.jpg

У новым выпуску даведаецеся:

— чаму першым псеўданімам паэта быў Куляшоў-Няшчасны;

— як адбылося першае знаёмства аўтара з літаратарамі Таўбіным і Астапенкам і што здарылася з іх сяброўствам далей;

— чаму другі зборнік паэзіі Куляшоў называў сваім першым і прычым тут Міхась Чарот;

— як паэт адмовіўся развесціся з жонкай, хаця таго патрабавала партыя;

— чаму пасля асуджэння дыктатуры Сталіна на ХХ з’ездзе КПСС Куляшоў часова нічога не пісаў;
— што праўда, а што не ў паэме аўтара «Маналог»;

— у чым заключаецца містыфікацыя твора «Бывай»;

— чаму гісторыя з галоўным вершам паэта нагадвае шахматную партыю;

— як песню «Алеся» спявалі ў космасе.