Не стала паэта са Свіслачы Анатоля Валюка

Анатоль Валюк памёр 10 ліпеня пасля працяглай цяжкай хваробы, як паведамілі сябры паэта і грамадскага актывіста.


001.jpg

Анатоль Валюк нарадзіўся 1 студзеня 1961 года ў вёсцы Вішнеўка, што на Зэльвеншчыне. Жыў у Свіслачы, працаваў журналістам, настаўнікам, быў дэпутатам раённага савета. Выдаў два паэтычныя зборнікі, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ён быў адным з ініцыятараў штогадовага фэсту паўстанцаў па ўшанаванні братоў Каліноўскіх у Свіслачы і ваколіцах. Неаднаразова спазнаваў за гэта пераслед.

Анатоль Валюк будзе пахаваны на малой радзіме.

Рэдакцыя budzma.org выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім паэта.