Не стала мастака Барыса Цітовіча

20.10.2021 Мастацтва

Мастак адышоў у іншы свет сёння раніцай. Барысу Цітовічу было 73 гады. 


Цітовіч-773x420.jpg

Барыс Цітовіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года ў Чалябінскай вобласці. 

Ён быў стваральнікам комплекса памяці падзеям і ахвярам Першай сусветнай вайны на Вілейшчыне ў Заброддзі. Як мастак ён працаваў у стылях станковай і кніжнай графікі, займаўся манументальным жывапісам, скульптурай, іканапісам. 

Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Скарыны, сябра Саюза беларускіх мастакоў з 1979 года.

Budzma.org выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака.