26 мая на цырымоніі ўручэння пятай штогадовай прэміі Rock Profi группа Neuro Dubel атрымае ўзнагароду «За ўнёсак у беларускую музыку». Лёс гэтага і іншых прызоў прэміі вызначалі больш за 50 беларускіх гуртоў і сольных артыстаў у стылістыцы рок, індзі, альтэрнатыва.
Гурт Neuro Dubel быў заснаваны ў 1989 годзе і адразу стаў актыўным удзельнікам мінскай альтэрнатыўнай рок-сцэны. Да масавай папулярнасці калектыў прыйшоў у сярэдзіне 90-х з хітами «Охотник и сайгак», «Переехала комбайном», «Ворсинки и катышки». У 2004 годзе гурт выдаў цалкам беларускамоўны альбом «Танкі». На рахунку Neuro Dubel 17 афіцыйных поўнафарматнікаў. Новы дыск «Першы» павінен выйсці у гэтым годзе.
– Нашаму гурту ўлетку споўніцца 28 год, і мы дагэтуль ляцім, спяшаемся, запісваем. Мне здаецца, наш галоўны сакрэт даўгалецця ў тым, што мы ніколі не думалі, што гэта сур’ёзна і надоўга, – распавядае лідар калектыва Аляксандр Кулінковіч. – Я пачаў займацца музыкай яшчэ ў школе. Я не валодаў інструментамі, але мне вельмі хацелася нешта такое рабіць. У 14 год былі першыя музычныя спробы пад шумавы акампанемент рухавіка пральнай машыны. Мы ўключалі вілку ў разетку, білі па рондалю, прамаўлялі нейкія тэксты, якія я пісаў. Карацей, гэты быў індастрыэл і панк-рок у адным флаконе. А праз тры гады, калі мне было 17, я пазнаёміўся з мужам маёй старэйшай сястры – гэта быў першы музыка ў маім атачэнні. Разам мы напісалі песню «Спать ложусь, никого не боюсь» і гэта стала пачаткам Neuro Dubel.
Прэмію Rock Profi па галасах беларускіх музыкаў з 2013 году ладзяць Павел Юрцэвіч (клуб ili) і Зміцер Безкаравайны (Experty.by). У мінулыя гады ўзнагароду «За ўнёсак у беларускую музыку» на Rock Profi атрымлівалі гурты «Ляпіс Трубяцкі» (2013), «Крама» (2014), N.R.M. у класічным складзе (2015) і этна-трыа «Троіца» (2016).
26 мая ў клубе ili будуць названыя пераможцы яшчэ ў пяці анмінацыях Rock Profi: «Лепшы альбом», «Лепшы запіс», «Лепшая песня», «Дэбют года», «Артыст года». Лідарамі па колькасці намінацый з’яўляюцца «Петля пристрастия» (чатыры) і Лявон Вольскі (тры). Сярод намінантаў таксама Mustelide, Shuma, Re1ikt, Naviband, Nizkiz, Brutto, «Дай дарогу» і іншыя. Спіс намінантаў цалкам тут.
На цырымоніі ўручэння ўзнагарод Rock Profi выступяць: True Litwin Beat, The Bangalors, Pink And Sweet. Цырымонія адбудзецца пры падтрымцы аркестра «18 Датчан». Пачатак мерапрыемства ў 20.00. Кошт квіткоў: 10 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень). Продаж праз інтэрнэт на bezkassira.by. Інфалінія: (029) 629 26 98.