«Бэйбус» і Маляваныч абвяшчаюць конкурс на словы для новай калыханкі

26.11.2021 Культура

Канал «Бэйбус» запрашае паэтаў да напісання словаў для новай беларускай калыханкі.

«Ёсць у нас мара пра новую сучасную песню на ноч для нашых дзетак. Каб спяваць ды шчасця нажываць :)

Музыку да словаў пераможцы напіша гурт VAL. Валерыя з Уладзіславам таксама запішуць песню. Здымем ды намалюем прыгожую гісторыю, вывучым ўсёй краінай словы ды мелодыю. І з яшчэ большай пяшчотай і цеплынёй закалышам-залюляем нашых маленькіх, светлых ды разумненькіх», — пішуць стваральнікі каналу.

Адправіць свой варыянт словаў можна тут.