• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2021 | Культура

Незвычайная бібліятэка з амбітнай задачай: сабраць бібліяграфічную інфармацыю і даць доступ усім да ўсіх выдадзеных кніг

Нядаўна budzma.org апублікавала артыкул пра тое, што Нацыянальная бібліятэка Новай Зеландыі вырашыла супрацоўнічаць з «піратамі» — Інтэрнэт-архівам, ахвяраваўшы 600 кніг са саёй калекцыі для лічбавання і выстаўлення ў свабодны доступ без адпаведнай ліцэнзіі ці згоды аўтараў. Гэты артыкул выклікаў шмат каментароў, у тым ліку і негатыўных. Але ці сапраўды ўсё так кепска? Паспрабуем разабрацца.

Вось што піша на гэты конт Ігар Іваноў, універсітэцкі бібліятэкар, захавальнік Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане.


5775865.jpg

З артыкула вынікае, што перадача Нацыянальнай бібліятэкай Новай Зеландыі сваёй замежнай калекцыі Інтэрнэт-архіву парушае нейкія законы і чыесьці правы. Гэта не так: бібліятэкі практычна па ўсім свеце маюць прывілей набываць друкаваныя кнігі, пазычаць іх і перадаваць іх іншым бібліятэкам часова ці назаўсёды. У многіх краінах бібліятэкі маюць права алічбоўваць друкаваныя выданні і даваць доступ да алічбаваных копій, напрыклад, дзеля лепшага захавання друкаваных арыгіналаў. Гэта практыкуецца і ў Беларусі.

Інтэрнэт-архіў — надзвычай цікавы і карысны праект. Гэта дабрачынная арганізацыя была створана ў Каліфорніі для архівавання інтэрнэту. 25 гадоў таму ён быў нашмат меншым, чым цяпер, але Інтэрнэт-архіў паспяхова дае рады сваёй задачы. Напрыклад, вебсайт Будзьмы ў ім архівуецца рэгулярна ад 2012 года.

Бібліятэка з вельмі амбітнай задачай

Інтэрнэт-архіў валодае Адкрытай бібліятэкай (Open Library), якая з’яўляецца публічнай бібліятэкай, зарэгістраванай у Каліфорніі.

1200px-Open_Library_tight_logo.svg.png

Гэта незвычайная бібліятэка з вельмі амбітнай задачай: сабраць бібліяграфічную інфармацыю і даць доступ усім да ўсіх выдадзеных кніг. Метад доступу, трэба прызнаць, яна выбрала неадназначны: алічбоўваць і пазычаць электронныя копіі кніг, якімі яна валодае.

Як гэта працуе

Калі Адкрытая бібліятэка мае адзін друкаваны асобнік кнігі, то пасля алічбавання яго закрываюць у велізарным складзе і толькі адна электронная копія кнігі становіцца даступнай чытачам, якія могуць карыстацца ёй — адзін чытач за раз цягам гадзіны (як у чытальнай залі бібліятэкі) ці спампаваць на два тыдні (як абанемент у бібліятэцы). Спампаваная копія самазнішчаецца праз два тыдні.

Такім чынам, максімум 26 чалавек на год могуць пазычыць кнігу, якой валодае Адкрытая бібліятэка. Гэты метад называецца кантраляваны лічбавы абанемент (Controlled Digital Lending) і ўжо дастакова пашыраны ў ЗША і Канадзе. Найбуйнейшыя выдаўцы пагражаюць Адкрытай бібліятэцы судовым іскам, але справа гэта доўгая і, хутчэй за ўсё, гэтыя найбуйнейшыя выдаўцы прайграюць.

Ці шмат губляюць выдаўцы і кнігагандляры

Наіўна было б думаць, што кожны раз, калі нехта пазычае кнігу ў бібліятэцы, выдавец траціць пакупніка. У абсалютнай большасці выпадкаў людзі карыстаюцца кнігамі, бо могуць гэта зрабіць задарма.

openlibrary-banner2.jpgФота: covinaca.gov

Адваротным бокам недаступнасці кніг, напрыклад, з-за слабасці бібліятэк або няздольнасці выдаўцоў і кнігагандляроў мець у продажы паўсюль усе кнігі, патрэбныя людзям, становіцца пірацтва — некантраляваны распаўсюд лічбавых копій. Я, універсітэцкі бібліятэкар, бачу рэгулярна, бо менавіта так мае студэнты і робяць — пампуюць кнігі з пірацкіх сайтаў.

Адкрытая бібліятэка — гэта спроба стварыць легальны спосаб даць усім людзям усе кнігі, якія іх цікавяць.

Урадам давядзецца прапрацаваць у будучыні механізмы кампенсацыі выдаўцам і аўтарам за кантраляваны лічбавы абанемент, але падобныя практыкі ўжо ў прынцыпе існуюць ў многіх краінах, напрыклад, у форме усеагульных ліцэнзій.

На сёння Адкрытая бібліятэка алічбавала пяць мільёнаў кніг і два мільёны разоў яны былі пазычаныя людзьмі з усяго свету.

З’явіліся выдаўцы, які супрацоўнічаюць з Адкрытай бібліятэкай, каб зрабіць свае кнігі даступнымі як мага большай колькасці людзей, напрыклад, тым, хто не зможа іх набыць, бо жывуць у краінах з невялікім заробкам. Або калі продаж друкаванай версіі больш немэтазгодны камерцыйна і электронны абанемент становіцца выдатным варыянтам працягнуць жыццё кнігі без укладання ў гэта сродкаў выдаўца. Месяц таму я набыў на амерыканскім Амазоне і выслаў у Каліфорнію англамоўную версію альбома «Мая краіна — Беларусь», бо яна — цудоўны сродак пазнаёміць замежнікаў з сапраўднай гісторыяй нашае краіны.

А што ў Беларусі?

Што да беларускіх выдаўцоў і аўтараў, то тут варта мець наўвазе, што большасць беларусаў не мае доступу ані да большасці старых, ані да большасці новых выданняў. У мястэчках і вёсках няма кнігарняў, асабліва букіністычных, а бібліятэкі там кволыя і кантраляваныя і дзяржавай, і ўнутраным цэнзарам бібліятэкараў. Заробкі ж у правінцыі самі ведаеце якія — кніг з перасылкай асабліва не накупішся. Тое самае з вялікай цяпер беларускай дыяспарай: большасць з нас не будзе чакаць тыднямі на перасылку кніг і плаціць шматкроць Белпошце.

paper_man_confused.gif
Ілюстрацыя: blog.openlibrary.org

Рынак электронных кніг практычна адсутнічае ў Беларусі. Гэта дае вялікае поле дзейнасці для пірацтва, бо яно запатрабаванае. Сёлета я напісаў ці развіў некалькі дзясяткаў артыкулаў для Вікіпедыі. Для гэтага скарыстаўся добрым дзясяткам беларускіх кніг, амаль усе — з пірацкіх сайтаў, бо іншай простай магчысці атрымаць да іх доступ у мяне няма.

Супрацоўнічаць з бібліятэкамі, у тым ліку каліфарнійскай Адкрытай бібліятэкай — гэта выдатны спосаб даць кнігі чытачам і ў маленькіх беларускіх мястэчках, і па-за Беларуссю.

Большасць нашых кніг дафінансоўваецца тым ці іншым чынам. Даслаць адну копію ў Каліфорнію — не пашкодзіць камерцыйным інтарэсам ні выдавецтва, ні аўтара ў такім выпадку. Наадварот — працягне жыццё нашых кніг. Я б заахвочваў фундатараў ставіць умовай фінансавання публікацыю кніг у вольным доступе праз год ці два пасля з’яўлення іх папяровых версій або перадачу іх для выкарыстання ў сістэме кантраляванага лічбавага абанементу.

Чытайце яшчэ:

Як пачаць пісаць у Вікіпедыю: 7 практычных парадаў

Ігар Іваноў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип