• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.05.2022 | Гісторыя

Ідэолаг Асветніцтва, пісьменнік, гісторык, ад’ютант Тадэвуша Касцюшкі. Гістарычны след Юльяна Нямцэвіча

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра ідэолага Асветніцтва, пісьменніка, гісторыка, палітычнага дзеяча, падарожніка Юльяна Нямцэвіча.


Юльян Нямцэвіч (16 лютага 1758 г. — 21 мая 1841 г.)

000.jpg

Нарадзіўся ў маёнтку Скокі (цяпер Брэсцкі раён). Гэтую мясціну ён апісаў ва «Успамінах пра мае часы», дзе даў каларытныя малюнкі побыту, нораваў мясцовай шляхты і сялянства.

Пачуццё нацыянальнай справядлівасці прывяло яго пад паўстанцкія сцягі Т.Касцюшкі, таксама ўраджэнца Брэстчыны. Ю.Нямцэвіч стаў яго ад’ютантам, быў паранены ў баі і ўзяты ў палон царскімі войскамі. Разам з Касцюшкам пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Абодва вязні, вызваленыя з няволі імператарам Паўлам I, выехалі ў ЗША, дзе Ю.Нямцэвіч прабыў з 1796-га па 1807 год і зрабіў грунтоўнае апісанне гэтай маладой дзяржавы. Тут ён зблізіўся з лідарамі амерыканскай дэмакратыі Вашынгтонам і Джэферсанам. У розныя часы сустракаўся з Напалеонам Банапартам, з Талейранам і Пальмерстонам, з рускімі імператарамі і каралямі еўрапейскіх краін. Быў ад’ютантам А.Чартарыйскага. Шмат ездзіў па Еўропе, наведаўшы Італію, Аўстрыю, Францыю, Англію, Галандыю, Германію (1783–1788).

001.png
Антоні Брадоўскі, 1820

На пачатку XIX стагоддзя Ю.Нямцэвіч зрабіў доўгае падарожжа па Беларусі, найбольш па яе заходніх землях (Слонім, Дзярэчын, Ваўкавыск, Гродна, Ліда, Навагрудак). У выніку стварыў вядомыя «Літоўскія пісьмы» (1812), у якіх крытыкаваў унутраную палітыку Расійскай імперыі, раскрыў гістарычнае мінулае радзімы, увасобіўшы карціны бітваў і вобразы легендарных князёў і палкаводцаў. Вытрыманыя ў меладычнай народна-песеннай манеры, паэтычныя творы гэтага цыклу вызначаліся адкрытай эмацыянальнасцю, высокім духам патрыятызму.

Да «Літоўскіх пісьмаў» прымыкае паэтычны зборнік «Гістарычныя песні» (1816), прасякнуты гонарам за гераічныя заваяванні айчыннай мінуўшчыны, якую моладзь павінна шанаваць. У тым жа ідэйна-мастацкім кантэксце напісаны і яго палітычныя байкі, гнеўныя сатырычныя вершы. Класічныя ўзоры яго сатыры — «Форма сапраўды вольнага кіравання», «На таргавіцкіх верхаводаў», «На сейм у Гродне», дзе высмейваецца прадажнасць магнатаў. Асуджэнне дэспатызму і патрыятычнае вальналюбства ў паэзіі Ю.Нямцэвіча высока цаніў К.Рылееў.

002.jpg
  Невядомы мастак, XIX ст

Ю.Нямцэвіч быў аўтарам драматычных і паэтычных твораў, раманаў і аповесцяў, падарожжаў, перакладаў з англамоўных пісьменнікаў. У кнізе «Гістарычныя падарожжы» (выд.1858) апісаў беларускія гарады, жыццё беларускіх сялян. Выйшлі яго «Гісторыя панавання Жыгімонта III» (тт.1—3, 1813–1819), «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (тт.1—6, 1822–1833), «Сучасная гісторыя» (выд.1863), «Жыццё значных людзей XVIII стагоддзя» (выд.1904).

Драматургія Ю.Нямцэвіча насычана вострай грамадскай праблематыкай і ўвасабляе актуальныя задачы часу. У камедыі «Вяртанне дэпутата» (1790) чуецца водгук гарачых дыскусій у сейме пра становішча дзяржавы і неабходнасць рэформаў. Моцным патрыятычным пачуццём поўняцца яго гістарычыя п’есы «Збраяносец караля Яна», «Ян Каханоўскі і Чарналессе», «Ядвіга», трылогія «Збігнеў». У камедыях «Сядзіба пры дарозе», «Пан Навіна», «Сябелюбец», «Дыліжанс» выкрываецца касмапалітызм шляхты, яе каставая абмежаванасць, дробязнасць спраў і інтарэсаў.

003.jpg
  Невядомы мастак, XIX ст

Пісьменнік стаіць ля вытокаў рамантычнай прозы, гістарычнага рамана ў польскай літаратуры. Яго раманы «Лейба і Сюра» (1811), «Два паны Сяцехі» (1815), «Ян з Тэнчына» (1825) цікавыя кантрасным супастаўленнем гераічнага мінулага Рэчы Паспалітай і сумнай тагачаснай рэчаіснасці. Любоўныя гісторыі гэтых твораў, выпісаны ў духу асветніцкага сентыменталізму, адлюстроўваюцца ў кантэксце вялікіх падзей гістарычнага значэння.

Пасля паўстання 1830–1831 гадоў, у якім Ю.Нямцэвіч брыў актыўны ўдзел, увайшоўшы ў Часовы ўрад, вымушаны быў эмігрыраваць у Францыю.

Памёр у Парыжы, дзе і пахаваны.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Ці ён атрымаў чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, ці стаў фігурантам крымінальнай справы, пакуль невядома,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM