Ніхто не даведаецца, дзе Макс Корж (відэа)

27.08.2012 Музыка

Беларускі музыка Макс Корж, удзельнік мінскага рэп-аб’яднання M.U.Skool, нядаўна прапісаны на расійскім лэйбле Respect Production (створаны напачатку для і вакол гурта “Каста”, а цяпер знаходзіцца і пад кіраўніцтвам яго ўдзельніка Влади), прэзетнтаваў перазняты прафесійным рэжысёрам кліп на трэк “Где я”.

Новы ўдзельнік легендарнага лэйбла з тых беларускіх рэпераў, які ў адрозненне ад асноўнай тусоўкі пазбег шляху снабіравання беларускай мовы. Так, напрыклад, на старых трэках “Брат“, “My World” гучаць беларускія куплеты ў выкананні Макса Каржа, якога характарызуюць лёгкасць гучання і сыход ад песімістычна-дэпрэсіўнай тэматыкі, уласцівай жанру ў цэлым. (Ды і ледзь не ўсёй беларускай музыцы). Зрэшты, гэта далёка не адзінае вольнае абыходжанне з канонамі. Імаверна, менавіта праз гэта дэбютны альбом Макса Каржа пад назвай “Животный мир” ужо здабыў пэўную папулярнасць у Сеціве.