«Выступаць зараз для нас эмацыйна немагчыма». Папулярны беларускі гурт Nizkiz пераносіць свае канцэрты ў Польшчы

27.03.2022 Музыка

Гурт Nizkiz часова адмовіўся ад тура па Польшчы ў сувязі з вайной на Украіне.


photo_2022-03-26_21-06-28.jpg

«Сябры, гэтымі днямі мы павінны былі збірацца ў наш тур па Украіне і Польшчы. Відавочна, што гэта немагчыма ў цяперашніх рэаліях. У салідарнасць з Украінай мы хочам перанесці нашы польскія канцэрты, даты будуць абвешчаныя зусім хутка! Выступаць зараз для нас эмацыйна немагчыма» – кажуць музыкі.

Частку прыбытку ад канцэртаў гурт плануе перадаць на дабрачынную дапамогу Украіне.