18 траўня — Міжнародны дзень музеяў. З 1977 года з’явілася традыцыя ладзіць з гэтай нагоды адмысловую акцыю — Ноч музеяў, калі экспазіцыі адкрыты для наведвальнікаў да позняга часу. Ноч музеяў — доўгачаканая падзея, да якой кожны музей стараецца падрыхтаваць нешта асаблівае. У музеях Беларусі будзе адбывацца процьма мерапрыемстваў. Распавядаем пра самыя цікавыя з іх.
Мінская вобласць
Мінск
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а
Запрашае ўсіх ахвочых наведаць імпрэзу «Самі з вусамі», цягам якой вы даведаецеся, чым цяпер жыве музей знакамітага беларускага паэта, паўдзельнічаеце ў майстар-класах і квэстах, праверыце свае веды і атрымаеце новыя.
Больш падрабязна аб праграме тут.
Уваход:
10 рублёў
5 рублёў — на мерапрыемствы праграмы з 17.00 да 17.30, з 0.00 да 02.00.
15 рублёў — агульны квіток на наведванне праграм «Ноч музеяў» Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Нацыянальны мастацкі музей
Мінск, вул. Леніна, 20
Мастацкі музей падрыхтаваў насычаную праграму. Наведнікаў чакаюць: выступленне хора Polifonica, квэст па музею, адкрыццё выставы, прысвечанай творчасці Станіслава Жукоўскага, майстар-класы па лінагравюры і кітайскай каліграфіі, канцэрт джазавай музыкі, лекцыі па мастацтву, паэтычны перформанс ды шмат іншых цікавостак.
Больш падрабязна аб праграме тут.
Уваход:
15 рублёў (дарослыя)
8 рублёў (навучэнцы)
Па карце НММ — уваход вольны. Папярэдні продаж квіткоў у касе музея — з 18 траўня.
Літаратурны музей Петруся Броўкі
г. Мінск, вул. К. Маркса, 30 (на дамафоне «Музей»)
Літаратурны музей вырашыў прысвяціць Ноч музеяў часу маладосці герояў выставы «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..» — 1920-м гадам. Наведнікам прапануецца акунуцца ў рытмы цікавай і неадназначнай эпохі, якая незваротна змяніла наш сусвет. У гэтым дапамогуць музыка і кіно эпохі, перформансы, тэатралізаваныя чытанні вершаў, майстар-клас па факстроце ды цікавыя лекцыі. Распавядуць нават пра сямейна-шлюбныя адносіны ў БССР у 1920-я гады.
Больш падрабязная праграма тут.
Уваход 5р.
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Мінск, вул. Акадэмічная, 5
У «Музейную ноч-2023» наведвальнікі музея змогуць стаць уладарамі своеасаблівага рухавіка часу, у адну і тую ж хвіліну знаходзячы магчымасць пагуляць, патанчыць, паслухаць музыку, стаць тэатралам, намаляваць карціну свайго лёсу, агледзець цікавыя выставачныя праекты і... калі над музеем пачне ўладарыць Час цемры, пад покрывам вясенняй ночы, ажыццявіць вандроўку па самых сакрэтных куточках музея.
Больш падрабязна пра парграму тут.
Уваходны квіток з 14.00 да 00.00:
6 бел. руб.,
дзеці да 7-мі гадоў — уваход вольны
Звярніце ўвагу! На некаторыя мерапрыемствы — асобны кошт!
Музей «Дом Ваньковічаў»
Мінск, Інтэрнацыянальная 33А
У суботу, 20 траўня, з 15:00 да 22:00 у музеі «Дом Ваньковічаў» адбудзецца творчая праграма «Чароўная ноч у Ваньковічаў». Абяцаюць знаёмства з радаводам Ваньковічаў і складанне свайго сямейнага дрэва, знаёмства з геральдыкай на беларускіх землях, майстар-класы па вырабе аўтарскіх паштовак-выцінанак ды магнітаў-гербаў, квэст «Таямніцы старажытнай сядзібы» і іншыя атыўнасці. Для маленькіх гасцей будзе арганізаваны дзіцячы куток з размалёўкамі, фотазонай ды адмысловым майстар-класам.
Больш падрабязна пра праграму тут.
Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.
Літаратурны музей Янкі Купалы
Мінск, Янкі Купалы, 4
20 мая з 18.00 да 23.00 музей Янкі Купалы прапануе стаць удзельнікам інтэрактыўнай праграмы «Шукайце жанчыну!»
Толькі ў гэту ноч фонды музея адкрыюць 7 унікальных прадметаў з цікавай гісторыяй, якія належалі «невядомым асобам»! Хто яны — жанчыны, што натхнялі думкі Паэта, напаўнялі сэрца замілаванасцю, былі сапраўднымі сябрамі і музамі? Музей запрашае правесці расследаванне падчас квэсту, знайсці ўсе жаночыя «ўлікі» і разгадаць таямніцы.
Больш падрабязна пра парграму тут.
Першым 50-ці наведвальнікам — асадкі з аўтографам Янкі Купалы ў падарунак!
Уваход:
10 рублёў
Наяўны разлік.
УВАГА 16+
Музей «Беларуская хатка»
Мінск, Рабкораўская, 19
Госці святочнага мерапрыемства змогуць перанесціся ў Мінск часоў Першай сусветнай вайны, прайсціся па пакоях Змітрака Бядулі і яго сясцёр, даведацца ці ўзгадаць, якімі падзеямі жыла тагачасная беларуская інтэлігенцыя, адчуць сябе ўдзельнікамі клуба «Беларуская хатка» і атрымаць шмат станоўчых эмоцый.
Больш падрабязна пра праграму тут.
Уваход:
дзеці да 3 гадоў — бясплатна;
дзеці да 12 гадоў — 3,00 бел.руб;
дарослыя — 5,00 бел.руб.
Пра праграмы ўсіх музеяў Мінска можна даведацца тут.
Музейны комплекс «Дудуткі»
Минская вобласць, Пухавіцкі раён, вёска Пціч
Магія рамяства і магія гуку, магія беларускай казкі і магія чароўнага агню, і шмат чаго іншага, не менш чароўнага, чакае вас 20 таўня ў ноч музеяў у Дудутках!
Больш падрабязна пра праграму тут.
Уваход:
15 руб. дарослы,
8 руб. дзіцячы,
дашкалятам бясплатна.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Мінская вобласць, Азярцо
Незвычайныя і таемныя гісторыі пад начным зорным небам можна будзе пачуць 20 мая з нагоды Міжнароднага дня музеяў! Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў, полымя начнога вогнішча, традыцыйныя танцы i гульні — усё для стварэння містычнай атмасферы.
Больш падрабязна пра парграму тут.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12,00 руб.;
студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) — 6,00 руб.;
для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 6,00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.
Заслаўе
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»
Мінская вобласць, г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 8a
У пятніцу, 19 траўня, у Заслаўі нарэшце адкрываецца першы і адзіны ў Беларусі Музей беларускай маляванкі!
Музей-запаведнік «Заслаўе» шмат гадоў рупіўся, каб адкрыць асобны філіял пад неверагодную калекцыю маляваных дываноў, якія захоўваюцца ў фондах музея.
То прыязджайце на адкрыццё! Уаход вольны!
Абяцаюць розныя цікавосткі, лекцыі, экскурсіі і шмат чаго іншага!
Больш падрабязна пра праграму тут.
Брэсцкая вобласць
Брэст
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей
Брэст, Леніна, 39
У праграме:
Музычныя інструменты з музейных калекцый, квізы, віктарыны, інтэрактыўныя пляцоўкі, хатні спектакль «Лясны аркестр», танцавальны майстар-клас, канцэрт Улада Філіпава (гітара, укулеле).
Больш падрабязна пра праграму тут.
Уваход: квіток у музей
Ружаны
Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, г.п. Ружаны, вул. Урбановіча, 15а
Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў запрашае 20 мая наведаць мерапрыемства «Спевы роднай зямлі» да Ночы музеяў-2023.
У праграме: майстар-класы, фотазона, літаратурная гасцёўня, пачастункі, выступленне калектыву «Бабіна лета», гульні.
Уваход па білетам у музей.
Пружаны
Музей-сядзіба «Пружанскі палацык»
Брэсцкая вобл., г. Пружаны, вул. Савецкая, 50
Музей-усадьба «Пружанскі палацык» запрашае 19 мая на этнавечарыну да Ночы музеяў-2023!
Уваход вольны.
Гродзенская вобласць
Гродна
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
Гродна, Замкавая, 16
Праграма: Прыадчыніце дзверцы на мастацкую кухню з і даведаецеся, як ствараліся шэдэўры жывапісу, пройдзеце майстар-клас па каліграфічным пісьме, пачуеце чароўныя спевы праваслаўнага хору, адгадаеце знакамітых жанчын па іх фота і фактах з біяграфій, пазнаёміцеся з экзатычнай музыкай кітайскіх народных інструментаў, нацешыцеся сусветнымі хітамі ў інтэрпрэтацыі Want Band і канцэртам ад эстрадна-сімфанічнага аркестра «Nota Band» ва ўнутраным дворыку музея.
Больш падрабязна пра праграму тут.
Уваход 30р
Іўе
Іўеўскі музей нацыянальных культур
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, г. Іўе, вул. 17 Верасня, 9
Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае прыняць удзел у квэсце «Цывілізацыя». За адну гадзіну вы пройдзеце шлях ад першабытнаабшчыннага ладу да сучаснага грамадства.
Больш падрабязна пра праграму тут.
Уваход вольны
Гальшаны
Музей «Гальшанскі замак»
У праграме: тэатралізаваны пралог «Гальшанскі замак вітае», канцэрт класічнай музыкі, інтэрактыўная, кінапаказ пад адкрытым небам.
Уваходны квіток:
6 рублёў — дарослы,
4 рублі — дзіцячы.
Навагрудак
Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей
Гродзенская вобласць, г. Навагрудак, вул. Гродзенская 2
У праграме: міні-лекцыя «Беларуская міфалогія»; віктарына «Гісторыя сярэднявечча»; майстар-клас «Зрабі свайго нячысціка»; забаўляльны тэст «Хто ты з славянскай міфалогіі?»; пляцоўка з загадкамі «Сакрэты алхіміі»; пляцоўка рыцарскага клуба «Мэта»; прагулка па вечароваму Навагрудку.
Уваход вольны
Гомельская вобласць
Гомель
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый
Гомель, пл. Леніна, 4
Самую музейную ноч філіял Веткаўскага музея ў Гомелі пачне сустракаць апоўдні. З апоўдня і да амаль апоўначы можна будзе наведаць дзеючыя выставы ў суправаджэнні куратараў і лектараў: «Спасава Слабада», «Ecce homo. Уніяцкае мастацтва Беларусі», «Кераміка і ЭТНАбатаніка». Увесь доўгі дзень будзе накіраваны на знаёмства з гадавым абрадавым і песенным цыклам Гомельшчыны: «Велікодны карагод», «Сула», «Юраўскі карагод», «Пахаванне стралы» і багата іншых.
Больш падрабязна пра парграму тут.
Уваход: вольны / данат (ахвяраванне) любога памеру.
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Гомель, пл. Леніна, 4
20-га траўня з 19:00 да 22:00 супрацоўнікі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля абяцаюць стварыць самае яскравае і запамінальнае музейнае свята года — «Ноч музеяў-2023: На шляху ў музей»! Наведнікаў чакаюць: светлавое шоу і музыка ад Моцарта да Марыконе ў Калоннай зале, парад архітэктуры ў мініяцюры, паэтычны праменад у 19 стагоддзе, жывапіс пяском, эрудыт-даследаванне, аўтарскія экскурсіі, інтэлектуальныя гульні, салонныя забаўкі ды інўыя цікавыя актыўнасці.
Больш падрабязна пра парграму тут.
Квіткі:
для дарослых — 15 руб.;
для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў — 10 руб.
Жлобін
Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей
Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Першамайская, 87
У праграме: сярэднявечныя гульні («Турма», «Мемо», «Сезон палявання», «Шашкі»), квэст «У пошуках святога Грааля», майстар-класы, паказ мультфільмаў ды рыцарскае шоў.
Падрабязнасці тут.
Удзельнічайце ў конкурсе і атрымаеце прыз за лепшы касцюм, які адпавядае тэматыцы мерапрыемства!
Уваходныя квіткі:
дарослы — 6 рублёў
дзіцячы — 4 рублі.
Магілёўская вобласць
Магілёў
Музей гісторыі Магілёва
Магілёў, вул. Ленінская 1А
У праграме: тэатральная пастаноўка «Ключы ад мінулага»; экскурсіі па пастаянных экспазіцыях музея; майстар-клас ад фатографа Ігара Багамазава «Мая Планета», майстар-клас па танцы «Паланэз» і па беларускіх народных танцах; лекцыя: «Фрыда Кала: пра што маўчаць карціны?»; Fashion-паказ беларускіх дызайнераў ад OYIMODELS; віктарыны, квэсты, роставыя лялькі, мімы, музыка, танцы і іншае...
Больш падрабязна пра праграму тут.
Уваходны квіток:
дарослы — 6 руб.
дзіцячы — 3 руб.
дзеці да 7 гадоў — бясплатна
Быхаў
Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей
Магілёўская вобл., г. Быхаў, вул. Леніна, 40
Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае далучыцца 20 мая да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў»! Музей традыцыйна адчыняе свае дзверы для наведвальнікаў вечарам 20 мая (з 18.00 да 22.00) і прапануе спецыяльную праграму, якая ўключае інтэрактыўныя праграмы, адкрыццё новай выставы, конкурсы і віктарыны.
Уваход вольны
Віцебская вобласць
Віцебск
Музей Марка Шагала
Віцебск, вул. Савецкая, 25
У праграме: квэсты па экспазіцыях выставаў «Марк Шагал. Мёртвыя душы» і «Козачка», майстар-класы (роспіс тканіны, стварэнне мультфільмаў, выраб аўтарскіх свечак), кінапаказы.
Уваход вольны.
Віцебскі абласны краязнаўчы музей
Віцебск, вул. Леніна, 36
20 траўня, у суботу з 19:00 да 24:00 Віцебскі абласны краязнаўчы музей запрашае вас у Музей-сядзібу І.Я. Рэпіна «Здраўнёва» разам правесці «НОЧ МУЗЕЯЎ у Здраўнёве».
Падрабязна пра праграму тут.
Квіткі (ў касе Ратушы, вул. Леніна, 36)
Дарослы — 15 рублёў
Дзіцячы — 8 рублёў
Браслаў
Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў
Віцебская вобл., г. Браслаў, вул. Энгельса, 39
У гэтым годзе наша імпрэза пройдзе пад назвай «Аднойчы майскім вечарам..», і мы падрыхтавалі для вас нешта вельмі цікавае і незвычайнае, таму, сябры, пачынаем рыхтавацца і ўносіць наведванне Музеяў Браслава ў свае планы. Збіраемся 19 мая а 18 гадзіне ў музеі традыцыйнай культуры.
Уваход вольны