«Ноч расстраляных паэтаў» у Батумі

Акцыя памяці «Ноч расстараляных паэтаў» прайшла ўвечары 29 кастрычніка ў Батумі. Мерапрыемства адбылося ў сімвалічным месцы — каля помніка Іллю Чаўчавадзэ, грузінскаму паэту і публіцысту, змагару за незалежнасць Грузіі.


01_1.jpg

На прыступках перад помнікам арганізатары акцыі зрабілі інсталяцыю з запаленымі свечкамі і партрэтамі расстрэляных літаратараў. На пачатку мерапрыемства былі зачытаныя імёны творцаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Таксама прагучалі імёны тых, хто загінуў пасля выбараў 2020 года ў Беларусі.

02.jpg

У якасці вядоўцы выступіла Аліна Стэфановіч, жонка палітзняволенага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Яе сын Адам прачытаў верш Анатоля Сыса «Адпусціце мяне, Курапаты».

Перад пысутнымі выступіў грузінскі палітык, прафесар Варлам Рамішвілі. Ён распавёў пра рэпрэсіі ў Грузіі ў 30-я гады.

Варлам Рамішвілі адзначыў, што падчас сваёй вандроўкі ў Беларусь імкнуўся пабачыць сапраўдную Беларусь, але атрымлівалася гэта рэдка, і ён надзвычай рады магчымасці пабачыць сапраўдную Беларусь у Грузіі, у Батумі.

«Я ганаруся, што зараз у Батумі бачу сапраўдных беларусаў. Жыве Беларусь, жыве вечна!» — прамовіў Варлам Рамішвілі.

07.jpg

Літаратарка Наталка Харытанюк распавяла пра рэпрэсіі 30-х гадоў у Беларусі і пра лёсы расстраляных літаратараў. Наталля прачытала некалькі вершаў і згадала грузінскіх паэтаў, якія загінулі ў 1937 годзе. Потым вершы рэпрэсаваных паэтаў па чарзе чыталі прысутныя. Прагучалі таксама і вершы сённяшніх палітзняволеных: Максім Знака, Дзяніса Марусевіча, Ксеніі Сырамалот, Андрэя Аляксандрава.

На развітанне прысутныя праспявалі песню «Муры».

02_1.jpg

06.jpg

04.jpg