Дзе і як беларусы ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры. У тым ліку 22 літаратары. Кожны год у гэты дзень праводзіцца акцыя памяці пад сімвалічнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў».


Акцыя традыцыйна ладзілася ў «Курапатах». Але па зразумелых прычынах ужо другі год запар мерапрыемствы «Ночы расстраляных паэтаў» пройдуць за мяжой.

Зрабілі для вас расклад імпрэзаў памяці. Далучайцеся да акцыі ў сваім горадзе!

А для беларусаў у Беларусі ёсць некалькі мерапрыемстваў у фармаце анлайн.

Літва

Вільня

Акцыя памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Вільні

368.jpg

Дата: 29 кастрычніка
Час: з 17.00 да 19.00 (час мясцовы)
Месца: каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A, Вільня

У імпрэзе возьмуць удзел музыкі Анастасія Шпакоўская, Аляксандр Памідораў, Юры Несцярэнка, Ганна Валынец, гурт «Беларускі цуд», паэткі Сабіна Брыло, Ванда Марціньш, Дар’я Роскач. Будзе таксама старшыня Саюза літоўскіх пісьменнікаў Бірутэ Янушкайтэ і іншыя ганаровыя госці.

Падрабязней тут.

Латвія

Рыга

Ноч расстраляных паэтаў у Рызе

391.jpg

Дата: 29 кастрычніка
Час: з 18.00 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: мемарыял ахвярам савецкай акупацыі, пл. Латышскiх стралкоў, Рыга.

Як далучыцца да акцыі памяці чытайце тут.

Польшча

Быдгашч

Ноч паэтаў у Быдгашчы

369.jpeg


Дата: 29 кастрычніка
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: пляцоўка ля Музея быдгашскага канала, Staroszkolna 10, Быдгашч.

Будуць чытанні вершаў расстраляных паэтаў, гутаркі ды пачастункі, а таксама прыгожы перфоманс.

Падрабязней тут.

Гданьск

Ноч паэтаў у Гданьску

373.jpeg

Дата: 29 кастрычніка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры, Elżbietańska 9/10, Гданьск

Беларускае культурнае таварыства «Хатка» ладзіць літаратурна-тэатральную вечарыну «Маладыя. Прыгожыя. Яркія», прысвечаную памяці закатаваных паэтаў і дзеячоў культуры.

Кракаў

Ноч расстраляных паэтаў у Кракаве

377.jpg

29 кастрычніка, у суботу, беларусы Кракава далучаюцца да міжнароднай акцыі «Ноч паэтаў» і ладзяць некалькі імпрэз.

Падрабязней пра час і месца імпрэз тут.

Уроцлаў

Ноч (не)расстраляных паэтаў ва Уроцлаве

379.jpeg


Дата: 30 кастрычніка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Klub Proza, Przejście Garncarsjie, 2, Уроцлаў

Будуць чытанні вершаў (не)расстраляных паэтаў. І вы таксама можаце прачытаць абраны вамі верш!

Варшава

Канцэрт-прэзентацыя новага выдання кнігі «(Не)расстраляныя» ў Варшаве

380.jpg

У нядзелю, 30 кастрычніка, у Музеі Вольнай Беларусі прэзентуюць новае выданне кнігі «(Не)расстраляныя», дзе сабраныя гісторыі жыцця, выбраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх пісьменнікаў, што былі рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам.

Дата: 30 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава.

Падрабязней тут.

Украіна

Львоў

Ноч паэтаў у Львове

381.jpeg

30 кастрычніка, у нядзелю, беларусы Львова ладзяць акцыю «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у памяць пра закатаваных падчас тэрору 1930-х беларускіх творцаў і ахвяр Чорнай ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Дата: 30 кастрычніка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: тэатр лялек (ніжняя зала), пл. Данілы Галіцкага, 1, Львоў

Будуць чытанні вершаў (не)расстраляных паэтаў.

Чэхія

Прага

Ноч паэтаў у Празе

374.jpg

Дата: 29 кастрычніка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Božská Lahvice, Bílkova 122/6, Прага

У гэты вечар ўзгадаюць беларускіх паэтаў, якія сталі ахвярай рэпрэсій. Даведаюцца факты з іх жыцця і пачытаюць іх вершы.


Грузія 

Тбілісі

Ноч (не)расстраляных паэтаў у Тбілісі

372.jpg

Дата: 29 кастрычніка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Writers’ House, 13 Ivane Machabeli St, Тбілісі

У праграме мерапрыемства:

анлайн-лекцыя Ганны Севярынец «Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка» пра маладых і гарачых паэтаў дваццатых-трыццатых гадоў.

прэзентацыя выставы, прысвечанай грузінскім рэпрэсаваным пісьменнікам, ад Ніно Бекішвілі.

І вершы (не)расстралянных паэтаў. Шмат вершаў.

Таксама можна будзе паўдзельнічаць і зачытаць свае любімыя паэтычныя радкі: будзе працаваць «адкрыты мікрафон».

Батумі

Ноч (не)расстраляных паэтаў у Батумі

375.png


Дата: 29 кастрычніка
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: ля помніка на вул. Мелікішвілі, 21, Батумі

Будуць чытанні вершаў (не)расстраляных паэтаў. Да акцыі далучацца грузінскія і ўкраінскія паэты.

Вялікабрытанія

Лондан

Ноч паэтаў у Лондане

376.jpg

Дата: 29 кастрычніка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан

Сёлета імпрэза «Ноч расстраляных паэтаў» складаецца з дзвюх частак. Спачатку будзе вечар чытанняў ды песень на словы (не)расстраляных паэтаў. Пасля ў беларускай царкве Святога Кірылы запаляць свечкі і далучацца да малітвы за памяць усіх ахвяраў рэпрэсіяў.

У імпрэзе возьме ўдзел паэтка Ганна Комар.

Падрабязней тут.

ЗША

Бостан

Ноч паэтаў у Бостане

370.jpg


Дата: 29 кастрычніка
Час: з 17.00 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: West Newton Cinema, 1296 Washington St, West Newton, MA 02465

У праграме чытанне вершаў (не)расстраляных паэтаў, а таксама прагляд  відэаспектакля Купалаўцаў «DZIADY» па Адаму Міцкевічу.

Падрабязней тут.

Канада

Анлайн-чытанні да Ночы паэтаў

378.jpg

29 кастрычніка беларусы Канады далучаюцца да акцыі «Ноч (не)расстраляных паэтаў» і ладзяць віртуальныя чытанні іх вершаў.

Дата: 29 кастрычніка

Час: 20.00 (Eastern Time, US and Canada, гэта 03.00 па Мінску)

Месца: zoom па спасылцы.

Германія

Брэмен

Ноч расстраляных паэтаў у Брэмене

366.jpg

Дата: 29 кастрычніка
Час: з 14.00 да 17.30 (час мясцовы)
Месца: зала гарадской бібліятэкі, Am Wall 201, Брэмен

Падчас імпрэзы адбудуцца дыскусіі, чытанне вершаў на беларускай мове з нямецкім перакладам, канцэрт беларускіх песен. Таксама будзе   працаваць выстава «Палітвязні ў Беларусі» і «кніжны стол» з падборкай важных беларускіх кніг у перакладзе на нямецкую мову.


Падрабязней тут.

Мангейм

Малітва аб ахвярах тэрору ў Мангейме

367.jpeg

У суботу, 29 кастрычніка, у адной з цэркваў Мангейма служаць жалобную імшу па беларусах, забітых сталінскім рэжымам 29-30 кастрычнiка 1937 года.

Дата: 29 кастрычніка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: царква святога Пятра, Augartenstraße 94, Мангейм

Службу вядзе святар украiнскай грэка-каталiцкай царквы айцец Андрiй.

Імша будзе праходзiць на ўкраiнскай мове.

Эстонія

Талін

10.jpg

Дата: 29 кастрычніка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Vaba Lava у Telliskivi

Усіх прысутных чакае - паэзія. Нават на эстонскай і ўкраінскай - беларускіх аўтараў у перакладзе. А таксама падарункі - маленькія дробязі, якія сагрэюць сэрца.

Анлайн-вечар памяці (не)расстраляных паэтаў

389.jpeg


У панядзелак, 31 кастрычніка, «Вольная мова» ладзіць анлайн-вечарыну ў памяць пра ахвяр Чорнай ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Дата: 31 кастрычніка
Час: 20.00 (час мінскі)
Месца: zoom

Далучайцеся да анлайн-чытанняў з улюбёнымі вершамі загінулых паэтаў ды аповедамі пра іх жыццё. Радыя будуць усім.

Удзел вольны! Рэгіструйцеся па спасылцы.

Афіша яшчэ будзе дапаўняцца. Расклад цалкам па гэтых і іншых гарадах шукайце на адмысловым сайце nochpaetau.com.

Каб не прапусціць патрэбнае беларускае мерапрыемства, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія імпрэзы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!