Ноч у кнігарні

17.05.2012 Афіша

У нязмушанай атмасферы: з коўдрамі, гарбатай і паўлежачы мы сустрэнем золак дня славянскай пісьмовасці.

Адам Глобус прачытае новую серыю сваіх жахалак “Крутагорскія казкі”, а Ігар Бабкоў прадставіць перавыданне свайго культавага рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”.

Увага! Пачатак імпрэзы а 23 ночы.Уваход вольны.

23 траўня, кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а).