• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.03.2022 | Грамадства

Як не звар’яцець ад навінаў?

Расказваем вам, як захаваць здаровы розум у пекле інфармацыйнай вайны ды не стаць ахвярай прапаганды.


000.jpeg

Мы — заўзятары

Самае галоўнае, што варта разумець у сённяшняй сітуацыі — усе мы, хто непасрэдна не знаходзіцца ў гушчы падзеяў, фактычна заўзятары. Кожны з нас з той ці іншай прычыны абірае той ці іншы бок.

Хочам мы таго ці не, але на жыццёвым шляху будуць сустракацца людзі з супрацьлеглымі паглядамі. Таму не варта здзіўляцца, калі раптам у вашым атачэнні з’явіцца чалавек, які папросіць не называць вайну вайною, а, напрыклад, спецаперацыяй.

Абіраючы адзін з бакоў канфлікта, вы аўтаматычна абіраеце і ягоную інфармацыйную павестку. Маўляў, гэтыя кажуць праўду, а тыя брэшуць. Але насамрэч гэта працуе крыху іначай: кожны з бакоў будзе даводзіць сваю рацыю, паказваць свае перавагі і мінусы праціўніка. Такі падыход цалкам лагічны і было б дзіўна, каб усё было іначай.

Верыфікацыя

Ні ў якім разе не трэба прымаць на веру ўсё, што пішуць і паказваюць. Нават, калі вам вельмі хочацца, каб так было, як пішуць і паказваюць. Бо ў часе, калі ідзе інфармацыйная вайна, вельмі важна не згубіць уласную суб’ектнасць і не зрабіцца аб’ектам гэтай самай інфармацыйнай вайны. Таму ўважліва правярайце тую інфармацыю, якая непасрэдна вас цікавіць.

000.jpg

Самы просты спосаб — верыфікацыя па некалькіх крыніцах, якія заслугоўваюць даверу. У ідэале яны маюць быць нейтральнымі. То бок не займаць адкрыта і выразна чыйсці бок. Ясная справа, што такія крыніцы інфармацыі знайсці цяжка, таму чытайце і глядзеце тых, хто не заўважаны ў стварэнні фэйкаў.

А лепей спрабуйце разважаць самі.

Эмоцыі

Для крызісных часоў, а тым больш для вайны, характэрны эмацыянальны і пачуццёвы ўсплёск: ад злосці і нянавісці да ворага і да шчырай прыязнасці да «сваіх». І нічога з гэтым не паробіш, бо так працуе нашая псіхіка. Архаічны падзел на свой-чужы дае пра сябе ведаць.

000.jpg

Разам з тым варта памятаць, што вашыя пачуцці заўжды павінны быць падпарадкаваныя волі, а воля — розуму. Гнеў, выкліканы нават самымі справядлівымі пачуццямі — гэта ўсё ж вельмі разбуральная сіла. І калі ёй не ўмець кіраваць — гэта можа прывесці да негатыўных наступстваў, найперш для вас жа саміх. Таму імкніцеся да таго, каб успрымаць любыя навіны з цвярозай галавой.

У ідэале кожны чалавек павінен умець дасканала падпарадкоўваць свае моцныя пачуцці і эмоцыі волі і розуму. Іначай — бяда.

Не спрачайцеся!

Як ужо пісалася вышэй, у вашым жыцці рана ці позна могуць узнікнуць людзі з адрознымі паглядамі на сітуацыю. Не спрачайцеся з імі, бо марная справа. Вы патраціце шмат сваёй энэргіі на пустую дыскусію, якая скончыцца нічым, бо з вялікай верагоднасцю кожны застанецца пры сваім.

000.jpg

Не пішыце гнеўных каментароў! Не ўступайце ў абмеркаванні, якія, як і тая пустая дыскусія, не прывядуць да нейкіх зрухаў. Бо вам наўрадці ўдасца давесці сваю рацыю невядомаму чалавеку. А да ўсяго яшчэ гэта можа быць адзін з троляў, якія надзвычай актыўна шчыруюць у такія часы.

Беражыце свой час і нервы. Не разменьвайце іх на пустое.

Стаіцызм

Імкніцеся захоўваць спакой у самых складаных, здавалася б, патавых сітуацыях. Нават калі вам падаецца, што гэта канец свету, не варта губляць раўнавагу.

Калі не можаце справіцца самастойна са сваімі змрочнымі думкамі і эмоцыямі, то звярніцеся да досведу папярэднікаў. Напрыклад, паспрабуйце пачытаць што-небудзь са стоікаў, якія мелі добрую практыку ў гэтай справе і здолелі стварыць цэлы напрамак у філасофіі.

000.png

У якасці прыклада можна парэкамендаваць кнігу Стывена Хансельмана і Раяна Холідэя «Стаіцызм на кожны дзень: 366 разважанняў аб мудрасці, волі і мастацтве жыць», якая пабачыла свет у мінулым годзе.

Напісаная простай мовай, з даступнымі фармулёўкамі, гэта будзе добрая адпраўная кропка, бо там на кожны дзень прапануецца невялічкая цытата з каментаром. Зразумее пра што гаворка нават той, хто за жыццё прачытаў паўтары кніжкі. 

КК, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 26.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 26.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 26.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 26.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 26.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 26.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 26.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM