«Гэта зборнік артыкулаў, у аснову якога пакладзены матэрыялы трох навуковых форумаў», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дарэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.

Кніга выпушчана сёлета ў выдавецтве «Беларуская навука». Выданне ўяўляе сабой матэрыялы трох навуковых форумаў, якія летась прайшлі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ. Тэксты прысвечаны абагульненню навуковых напрацовак па шырокім коле актуальных пытанняў у галіне вывучэння геапалітычных аспектаў, перадумоў і чыннікаў, вынікаў і наступстваў польска-савецкай вайны 1919-1921 гг. і Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. для Беларусі.
Выданне разлічана на гісторыкаў-даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.