"...Роўна і трошкі ўправа": новая кніга верлібраў Барыса Пятровіча ўжо ў продажы!

На юбілей празаіка Барыса Пятровіча сябры падаравалі яму патаемна падрыхтаваную імі і надрукаваную кнігу "...Роўна і трошкі ўправа", у якую увайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі Барыса Пятровіча, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза. Аўтар быў у захапленні ад нечаканага падарунка! Ды і чытачам кніга прыйшлася даспадобы.

69953805_2494639454148693_7189801697617641472_n.jpg

Паэтка Валянціна Аксак напісала ў Facebook: -- "Чытаю яго новую кнігу верлібраў "...Роўна і трошкі ўправа". Штовечар - па некалькі старонак. Смакую - як дарагое віно."

Набыць кнігу можна ў кнігарнях: "Акадэмічная кніга", інтэрнэт-кнігарні кnihi.by, "Цэнтральная", "Светач", "Веды", "Кнігі і кніжачкі", "Кнігарня пісьменніка", а таксама ў рэгіянальных кнігарнях ААТ "Белкніга".

Паводле выдавецтва "Кнігазбор"