Выйшла новая кніга для дзяцей «Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі», паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook выдавецтва «Кнігазбор».
Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэтай кнігі - Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай.
«Вітаю! Я — Жэнька, самая звычайная беларуская дзяўчынка, вучуся ў звычайнай беларускай школе. І жыву ў невялікім беларускім горадзе, таксама звычайным. То і мае гісторыі, якія я вам хачу расказаць, што здарыліся са мной у розны час, самыя звычайныя».
Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі / Валеры Гапееў; мастачка Элеанора Ляхновіч. — Мінск: Кнігазбор, 2021. — 112 с.. іл
Замовіць можна ў інтэрнэт-кнігарнях: Knihi. by, Тэхналогія, МОЙ МОДНЫ КУТ і Kniganosha. by
Заўтра 24-га верасня ў другой палове дня кніга з’явіцца ў продажы (Акадэмкніга, Светач і Цэнтральнай кнігарні).