Новы «Бульбокс ТВ»: “Кластар” вам у хату!

21.11.2011

«Кластар» — гэта не блакбастар! Гэта мікс, у якім кожны можа знайсці нешта да душы.

Гэтым разам пад прыцэл «Бульбокса» трапілі сучасныя культурна-выставачныя цэнтры (кластары). Чаму ў іншых краінах галерэйнае мастацтва з’яўляецца актуальным, а ў Беларусі не развіваецца? Што трэба, каб галерэйная прастора ў Беларусі здабыла новае жыццё? Ці можа галерэйнае мастацтва быць масавым? Пра гэта сёння размаўляем з нястомным папулярызатарам сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі і не толькі, art-дырэктарам галерэі “Ў” Ганнай Чыстасердавай.

Зусім выпадкова, а можа, і спецыяльна да нас таксама зазірнула пазітыўная пара сучасных беларускіх мастакоў. Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава не толькі раскажуць пра замежныя кластары, але і паразважаюць, чаму ў Беларусі не жадаюць укладаць грошы ў развіццё мастацтва.

Нагадваем,
«Бульбокс» у эфіры ў нядзелю, 17:15,
аўторак, 16:45,
чацвер, 23:15
І заўсёды на сайце www.bulbox.tv