Новы раман Бахарэвіча: Беларусь і бязмежны свет, пуцінская Расія, рэцэпты дапамогі тым, каму цяжка

Новы герой відэа на канале Андрэя Хадановіча — самы чытаны і самы забаронены сучасны беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і яго новы прыгодніцкі раман «Капітан лятучая рыба».


«Kapitan liatučaja ryba»

Як паўставаў новы твор Бахарэвіча і да чаго тут Янка Маўр? Як у фантазійны свет аўтара ўрываюцца беларускія палітычныя рэаліі? Якое месца займае фемінізм у рамане? Чаму «Капітан лятучая рыба» можна назваць праграмнай кнігай Бахарэвіча? Якія адсылкі да Жуля Верна, Астрыд Ліндгрэн і Саламеі Русецкай-Пільштыновай дае пісьменнік у творы? Чаму «Капітан лятучая рыба» — тэрапія для беларусаў сёння? Што робіць Дэйвід Боўі ў кнізе Бахарэвіча? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.