Новы верш Усевалада Сцебуракі — з прысмакам восені і новым сімвалам радзімы, з якой з'ехала так шмат беларусаў

Паэт падзяліўся ім на сваёй старонцы ў Facebook.


Сцебурака01.jpg

***
Толькі б да восені зноў дацягнуць,
як хлопчыку-лётчыку да аэрадрома.
Шкода, што птушкі цяпер лятуць
каб не вяртацца болей дадому.

Тут бы хапіла месца ўсім…
Стыне бусьлянка над кінутай хатай.
Вось сімвал твой новы – сказаў бы Максім,
але ён у Ялце і там свае страты.

Хоць час прамінуў, а гарчэе ўсё дым.
Хлопчык кудлаціць сівое валосьсе...

Штоночы той жа сон – пад трымерам Тваім
ізноўку без пары ўкладаецца калосьсе.