Ваяр Беларушчыны: Андрэй Хадановіч пра Уладзіміра Арлова

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ прысвечаны юбілею славутага беларускага паэта, празаіка і эсэіста Уладзіміра Арлова: ягоныя кнігі дазваляюць сустрэцца з нашай гістарычнай памяццю, актуалізуюць беларускую мову і выветрываюць адвечную «маскву ў галаве».


«Арлова можна было б назваць ваяром Беларушчыны, бо, чытаючы яго паэзію і прозу, сутыкаешся з бліскучым пачуццём гумару, з іроніяй і непрадказальнасцю. З тым, што літаратурны крытык Пятро Васючэнка параўнаў з полацкімі лабірынтамі, кажучы пра лабірынтавую будову твораў пісьменніка. Размаўляць пра Беларусь пераканана, з пазіцыі ўпэўненасці ва ўласных сілах, але рабіць гэта без істэрычнасці палітыка, без спрашчэння публіцыста, рабіць гэта добрым сучасным літаратурным словам» — распавядае ў сваём відэа Андрэй Хадановіч.

Таксама з выпуску вы даведаецеся:

  • як творы Арлова аб’ядноўваюць у сабе літаратурную выкшталцонасць і грубаваты гумар; 

  • з чаго пачаўся крытычны позірк пісьменніка ў бок суседа-каланізатара; 

  • чаму літаратара бянтэжыла не столькі сама Расія, колькі беларусы, якія сталі ва ўсіх напрамках залежнымі ад Масквы; 

  • чым падобныя творчасць Вальтэра і Арлова; 

  • што робіць эратызм у творах аўтара; — узнагароды Арлова: ад прэміі ленінскага камсамолу да прэміі Гедройця; 

  • чаму эсэ «Незалежнасць — гэта ...» дагэтуль не страчвае сваю актуальнасць. 

  • бонус: верш Уладзіміра Арлова пра Андрэя Хадановіча