5 лістапада дзяржаўны прававы партал апублікаваў скарэктаваныя правілы для прадухілення пашырэння каронавірусу ў Беларусі, піша Свабода.
Пастанова № 92 Міністэрства аховы здароўя ад 30 кастрычніка скарэктавала патрабаванні да арганізацыі і правядзення супрацьэпідэмічных захадаў у сувязі з пашырэннем COVID-19. Удакладнены патрабаванні для арганізацый аховы здароўя і аптэк, аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, прамысловых прадпрыемстваў. Апісаны санітарна-супрацьэпідэмічныя патрабаванні для асобаў у самаізаляцыі.
Сярод патрабаванняў:
У дакуменце прапісалі клінічныя паказанні, па якіх людзей павінны абавязкова агледзець на COVID-19.
Такіх крытэрыяў некалькі: сухі кашаль з невялікай колькасцю цяжкаадзяляемай макроты, адчуванне здушэння, цяжар у грудной клетцы, дыхавіца, ліхаманка, слабасць, парушэнне смаку і нюху, боль, пяршэнне ў горле, кан’юктывіт, галаўны боль, дыярэя, сып, міалгія пры наяўнасці эпідэміялагічнага анамнезу на магчымасць заражэння інфекцыяй COVID-19; паражэнне лёгачнай тканіны з наяўнасцю сімптому «матавага шкла», выяўленыя па выніках камп’ютарнай тамаграфіі; станоўчы вынік лабараторнай дыягностыкі на інфекцыю COVID-19.
Пастанова ўступіла ў сілу з 5 лістапада.