Выстава твораў сучаснай літоўскай скульптаркі Віргініі Венцкунене адкрылася у гродзенскай выставачнай залі Саюза Мастакоў 2-га сакавіка. Спадарыня Венцкунене тлумачыць, што дасягнула такога ўзросту, калі чалавек адчувае, што знаходзіцца не зусім на зямлі, а як бы адарваным ад зямлі.
У сваёй юбілейнай выставе скульптар паказвае не толькі свае сучасныя дасягненні, але і працы, створаныя 10 і 20 год таму. Большасць працаў спадарыні Віргініі было прадстаўлена ў выглядзе фатаздымкаў.
Фатаграфіяй спадарыня Венцкунене, па яе словах, зацікавілася нядаўна і, як кажа аўтар, на фатаздымках перапляліся у адзінае цэлае і культура і натура – апарат аўтара зафіксаваў і прароду і працы, створаныя ў прыватнай майстэрні. Скульптарка падзяквала, што мае гонар выстаўляцца ў Гародні: “ – Гэта вельмі мілый горад, у якім я была апошні раз амаль 25 год таму. Ён вельмі змяніўся за апошні час, стаў нейкі мяккі, лагодны і нейкі цёплы”.
Словы падзякі спадарыні Венцкунене за яе прыезд у Гародню выказаў скульптар Уладзiмiр Панцялееў, старшыня гродзенскага Саюзу Мастакоў і ўручыў Віргініі вялізны букет ружаў.
Тэгі: Горадня