“Ордазнаўства” для пачаткоўцаў – кожную суботу з 28 кастрычніка

20.10.2017 Афіша

unnamed

1807 год, Мінская губерня. У збяднелай дваранскай сям’і нараджаецца чалавек, чыё жыццё будзе падобным на прыгодніцкі раман і чыё імя стане сінонімам рамантыкі XIX стагоддзя. Гаворка, вядома ж, пра Напалеона Орду – мастака, музыканта і падарожніка, аўтара вялікага корпуса дакументаў аб культурнай спадчыне Рэчы Паспалітай, што адышла ў нябыт. Яго будні ўключалі музычна-паэтычныя імправізацыі з Адамам Міцкевічам, паўстанне 1831 г. (у выніку чаго прыйшлося эмігрыраваць у Францыю пад чужым імем), урокі малюнка ў П’ера Жэрара і музыкі – у Фрэдэрыка Шапэна, дырэктарства ў Італьянскай оперы і яшчэ мноства клопатаў, звязаных з геапалітыкай таго часу. У ходзе лекцыйнага цыклу гаворка пойдзе ў роўнай ступені пра самога Напалеоне Орду і пра ўплыў, які яго дзейнасць аказала на даследаванні архітэктуры, музыкі і візуальнага мастацтва. Паглыбіцца ў тэму дапамогуць гісторыкі і мастацтвазнаўцы, даследчыкі творчасці Напалеона Орды.

 

Праграма

28.10.17

Сб. а 16-й гадзіне

Напалеон з роду Ордаў

Валерый Пазнякоў, кандыдат гістарычных навук, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

04.11.17

Сб. а 16-й гадзіне

Архітэктурны ваяж. Погляд з XIX стагоддзя

Ганна Шымялевіч, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

11.11.17

Сб. а 16-й гадзіне

Орда. Мастацкі вобраз і рэстаўрацыя

Юлія Лісай, магістр мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

18.11.17

Сб. а 16-й гадзіне

Вучань Шапэна, акампаніятар Міцкевіча

Алена Ахвердава, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсерства Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава

25.11.17

Сб. а 16-й гадзіне

Напалеон Орда. Толькі пра кіно

Алена Шаройка, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

 

Музей пакідае за сабой права ўносіць змены ў праграму ў выпадку аб’ектыўнай неабходнасці.

Месца правядзення: зала выставы «Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны»

Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

Кошт абанемента на 5 наведванняў: 12 руб. (дарослыя), 7 руб. (школьнікі, студэнты)

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87

Паводле арганізатараў