У Варшаве створаць «Ордэн Белай Мышы»

Прэм’ера пастаноўкі казкі-прытчы «Ордэн Белай Мышы» адбудзецца ў Варшаве 1-3 дні лістапада. Казка-прытча «Ордэн Белай Мышы» — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. 

Afiša

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе.

У цэнтры пастаноўкі вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў.

Спіраль гісторыі закручваецца і паўтараецца, прапануючы новыя рашэнні для старых урокаў. Гэтая пастаноўка — метафарычная карта лёсу Беларусі, якую кожны глядач можа інтэрпрэтаваць па-свойму, знаходзячы ў ёй свае сэнсы.

Жанр казкі-прытчы абраны не выпадкова. Калі кажаш пра сур’ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для іроніі, самаіроніі і больш лёгкага ўспрымання рэчаіснасці.

Каманда праекта

Ігар Сігоў — акцёр тэатра і кіно, тэатральны праект Вольныя Купалаўцы

Святлана Зелянкоўская — актрыса тэатра і кіно

Андрэй Бардухаеў-Арол — акцёр, Цім тэатр

Дзіяна Балыка — драматург, паэтка, псіхолаг. Дэбют на тэатральнай сцэне

Уладзімір Ушакоў — рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску і Беларускага тэатра у Кіеве

Раман Арлоў — артыст, кампазітар, рок-музыка

Павел Семчанка — мастак, заснавальнік «Інжынернага Тэатра АХЕ», уладальнік Фінскай тэатральнай прэміі

Аляксандр Вобразаў — прадзюсар праекта

Дата: 1, 2, 3 лістапада

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Scena Chmielna, Nowy Swiat 27a

Кошт квіткоў: ад 75 zł

Набыць квіткі можна тут