• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.05.2022 | Культура Грамадства Беларуская мова Краіна

Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову

Журналістка Таццяна Мацвеева пачала актыўна карыстацца беларускай мовай год таму. «Гэта была мая мара, да якой я ішла шмат год». Журналістка падзялілася сваім досведам, піша Праект 1906.


2f7f0352b57f223a3e967.jpg

«Мне даўно хацелася стала размаўляць на беларускай мове. Але быў нейкі страх. Мяне стрымлівала тое, як я буду з ёй жыць у рускамоўным грамадстве. Тым больш у Віцебску — тут літаральна 40 кіламетраў ад Расіі. Кожны дзень я павінна была быць гатовай да нейкай маленькай бітвы, бо не ведала, як мяне будуць успрымаць людзі. Тады падумала: навошта мне складанасці?» — расказвае яна.

Пастаянна размаўляць па-беларуску Таццяна пачала 19 мая мінулага года. Гэта стала своеасаблівым адказам на знішчэнне партала T*T. BY, на якім яна працавала.

«У мяне такім чынам спрацаваў стрэс, — кажа журналістка. — Гэта катастрофа і на сёння. Цяпер, канечне, боль прытупіўся, але нічога не забыта.

Ужо беспрацоўная я прачнулася на наступны дзень пасля разгрому, але ў гэты дзень у мяне была камандзіроўка, у якую я паехала. Было ўражанне, што ўсё працягваецца. Ехала туды, як курыца з адрэзанай галавой. Галавы няма, а цела па інерцыі рухаецца. Думала, што я канкрэтна магу зрабіць на сёння ў гэтай сітуацыі. Зразумела, што нічога, акрамя таго, што пачаць размаўляць па-беларуску. Гэта была мая мара, да якой я ішла шмат год. Нарэшце, гэты дзень прыйшоў.

У мяне забралі любімую працу і волю, засталася мова. Першая фраза, якую я сказала па-беларуску: "Дайце, калі ласка, чырвоную гарбату без цукру". Сама кажу і баюся, як адрэагуе прадавачка на вакзале. А яна, як ні дзіўна, абсалютна нармальна мяне абслужыла. І мне стала так прыемна. "Не ўсё страчана ў Віцебску, напэўна", — падумала».

e9d0a65d8f5ffab63d1ee.jpg

Увогуле, Таццяна марыла перайсці на беларускую з маладосці. Тады яе ўразіла гісторыя замежнага спартоўца, які пераехаў у Беларусь і стаў вучыць нашу мову.

«А мы, беларусы, занядбалі родную мову, не ведаем яе, не карыстаемся, — апісвае свае думкі ў той момант Таццяна. — Вось пасля гэтага ў мяне быў першы крок да яе».

За цэлы год журналістка сутыкнулася толькі з адным чалавекам, які негатыўна паставіўся да беларускай мовы.

«У маршрутцы я папрасіла куроўцу спыніцца на наступным прыпынку. Нейкі пасажыр пракаментаваў, што яшчэ не ўсіх нас, беларускамоўных, пабілі, пасадзілі. Я даўно чытала людзей, якія пішуць па-беларуску, і яны ўсе раяць з такімі не ўступаць у дыскусіі. Ігнараваць і не адказваць.

Канечне, мяне такая "заўвага" моцна пакрыўдзіла. Але гэта быў толькі адзін выпадак. Астатнія людзі маглі напружвацца, не разумець мяне. Але я тады ў позу не станавілася, а адразу перакладала. Былі і наадварот прыязныя сітуацыі. Асабліва часта чула добрыя словы ў Віцебску ад таксістаў і гандляроў на рынку. Некаторыя нават робяць сімвалічную зніжку», — кажа яна.

2067c1897e2efc09fc801.jpg

З мовай Таццяне бывае цяжка і па гэты дзень. Год прайшоў, але «бітва» з самой сабой працягваецца.

«Напрыклад, у гэтай краме ўжо ведаюць, што ты беларускамоўны, а ў іншай — не. І ўсё па-новаму. Трошкі бывае няёмка і страшна.

Найперш ты змагаешся сам з сабой, не з гэтымі людзьмі. Бо я ж кажу, што з соцень, якія мне сустракаліся, быў толькі адзін чалавек з такім адмоўным стаўленнем. Той, хто хоча пачаць размаўляць па-беларуску, павінен усвядоміць, што раз ён зрабіў гэты крок, то значыць цяпер у яго такі стыль жыцця. Мова становіцца часткай цябе. Трэба ўсё ж помніць, што шмат хто захоча браць прыклад з беларускамоўнага». Вучыць Таццяна не столькі вусную беларускую мову, колькі правапіс. Абкладваецца слоўнікамі і глядзіць выпускі «МоваНанова».

«Я стараюся шмат пісаць у сацсетках па-беларуску. І спрабую гэта рабіць без памылак, — кажа журналістка. — Мяне чытаюць такія людзі, як Ганна Севярынец, напрыклад. І як я напішу з памылкамі? Дарэчы, Ганна Севярынец — гэта чалавек-прыклад для мяне. Чытаю яе пасты, вельмі часта яны натхняюць. Яна, бывае, разважае над пытаннямі, як сябе павінен паводзіць беларускамоўны чалавек.

Увогуле, у нас ва ўсіх ёсць нейкая школьная база. Яна нармальная. Чалавеку проста трэба не саромецца, не баяцца.

Будуць розныя рэакцыі. Нават могуць смяяцца, што сказаў дзесьці слова па-руску. Трэба гнуць сваю лінію. Як умееце, так і размаўляйце. Тлумачце, што вы яшчэ вучыцеся.

Варта чытаць па-беларуску, глядзець фільмы, слухаць музыку. І чалавек сам не заўважыць, як яго мова стане больш багатай. Першыя некалькі месяцаў я глядзела ютуб-каналы, але не шмат, бо там усё ж зусім пачатковая лексіка. З таго, што рэкамендую, — Live Belarusian, "Слухай сюды", Gavarun. by, групы ў Фэйсбуку — "Толькі пра мову", "Беларуская мова на спажывецкім рынку".

З любімых пісьменнікаў — Уладзімір Караткевіч. Бывае чытаеш — і мурашкі па скуры, эстэтычнае захапленне. У нас тут ёсць яму помнік, я да яго падыходжу, калі на душы цяжка, і проста як з жывым размаўляю. Мабыць, збоку выглядае смешна, але ўражанне, што Караткевіч мне неяк дапамагае.

У Фэйсбуку раю чытаць Ганну Севярынец, Аляксандра Ждановіча. Ён нядаўна напісаў: "Беларусы, размаўляйце па-беларуску". Коратка, ясна і з вялікім сэнсам».

На крытыку з боку людзей, якія ўказваюць на памылкі, Таццяна рэагуе спакойна.

«Я ведаю, што мая мова недасканалая. Усё ж скончыла не філалагічны факультэт. Калі бачу, што сапраўды зрабіла памылку, то кажу "дзякуй" і выпраўляю».

5fcdd60a7c481fa6a9d41.jpg

Важна рабіць медыя па-беларуску, разважае Таццяна.

«Думаю, што не адна "Н*ш* Ніва" павінна гэтую нішу займаць. У нас мала такіх выданняў, трэба, каб былі яшчэ. Калі хтосьці адважыцца і зробіць гэта свядома па-беларуску, то я адназначна буду чытачом.

Чамусьці лічаць, што калі па-беларуску, то будзе менш праглядаў. Мне здаецца, што калі там сапраўды цікавы артыкул і напісана прафесійна, а не цяжкай цэглай, якую кідаюць чытачу на галаву, прачытаюць у любым выпадку. Не думаю, што мова ўвогуле можа быць перашкодай. Пэўныя тэмы па-руску глядзяцца недарэчна. Аднойчы бачыла інтэрв’ю з Паўлам Севярынцам на рускай мове, перакладзенае з беларускай. Яно падалося скажоным».

У кожнага свой шлях да мовы, кажа журналістка. Яна лічыць, што наязджаць на лідараў думак і знакамітых людзей за тое, што яны карыстаюцца рускай мовай, не варта.

«У кожнага чалавека ў душы ўсё па-свойму развіваецца. Калі наканавана прыйсці да беларускай мовы, то гэта адбудзецца. Галоўнае, каб чалавек сёння адкрыта не выступаў супраць яе, не ставіўся з нянавісцю».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM