• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.06.2023 | Культура Грамадства

ПА Рады Еўропы абяцае падтрымку беларускай мовы, культуры і навукі па-за Беларуссю

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 20 чэрвеня прыняла рэзалюцыю аб «рашэнні канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». Яна ўтрымлівае 42 пункты датычна пытанняў падтрымкі беларусаў і іх родных, захавання і развіцця беларускай культуры і мовы ў дыяспарах, аказання дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям у выгнанні, выдачы пашпартоў і віз.


pase.jpg
Getty Images

ПАРЕ ўпэўненая ў неабходнасці стварэння ўмоваў для забеспячэння ўстойлівасці беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў выгнанні шляхам прадастаўлення ім інструментаў і сродкаў для мабілізацыі сваіх суайчыннікаў у выгнанні, ажыццяўлення сваёй дзейнасці і захавання заўважнасці. «Асабліва гэта тычыцца арганізацый, якія імкнуцца развіваць беларускую мову і культуру», — падкрэсліваецца ў рэзалюцыі.

Асамблея зазначае, што вымушаная эміграцыя бацькоў можа адмоўна адбівацца на дзецях, таму ПАРЕ заклікае ўрады краін ЕС найхутчэй інтэграваць іх у краінах, дзе яны зараз жывуць, але ўмацоўваючы пры гэтым нацыянальную ідэнтычнасць і культуру беларускіх дзяцей. Пры інтэграцыі іх у звычайныя класы Асамблея заклікае памятаць пра актуальнасць інструментаў моўнай адукацыі і моўнай інтэграцыі для дзяцей, распрацаваных Радай Еўропы.

Пры гэтым ПАРЕ падтрымлівае стварэнне класаў з беларускай мовай навучання ў школах, дзе ёсць дастатковая колькасць беларускіх дзяцей, адкрытых не толькі для прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці, але і для нядаўна прыехаўшых беларусаў.

Асамблея, «уражаная адраджэннем цікавасці да беларускай мовы і культуры», рашуча падтрымлівае ініцыятывы арганізацый грамадзянскай супольнасці па захаванню і ўмацаванню мовы і культуры сярод як «старой» дыяспары, так і супольнасці нядаўніх эмігрантаў. Таму ПАРЕ настойліва заклікае дзяржавы-члены ЕС садзейнічаць стварэнню выдавецтваў на беларускай мове, выкладанню беларускай мовы і культуры ва ўніверсітэтах, распрацоўцы новых інструментаў, якія павінны падтрымліваць распаўсюд беларускай мовы і культуры сярод тых, хто знаходзіцца ў выгнанні, а таксама ў самой Беларусі.

ПАРЕ лічыць асабліва важным для беларускай дзяржаўнасці, каб беларуская мова і культура зноў занялі сваё законнае месца.

ПАРЕ ўсведамляе, што акадэмічныя свабоды ўжо некалькі гадоў церпяць ад ціску ўлады, таму вітала б стварэнне навуковага часопісу для вучоных дэмакратычных поглядаў як у выгнанні, так і ў самой Беларусі, які будзе ўключаны ў сусветныя ўплывовыя базы дадзеных.

Асамблея называе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адзіным беларускім універсітэтам, які здольны зараз дзейнічаць на глебе акадэмічных свабодаў і еўрапейскіх каштоўнасцяў. ПАРЕ прапаноўвае дзяржавам-членам і ЕС увогуле працягваць падтрымку ЕГУ і адкрываць дадатковыя магчымасці, каб універсітэт мог і надалей развіваць творчае, свабоднае і крытычнае мысленне беларускіх студэнтаў.

ПАРЕ разумее важнасць тэрміналогіі і адэкватнай транслітэрацыі з беларускай мовы, таму настойліва рэкамендуе дзяржавам-членам правільна транслітэраваць усе тэрміны, што тычацца Беларусі.

Еўрапейскія дэпутаты занепакоеныя тым, што банкаўскія рахункі беларускіх журналістаў, якія праз рэпрэсіі ў Беларусі былі вымушаныя пераехаць ва Украіну, былі заблакаваныя з моманту пачатку шырокамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Некаторыя з іх ужо разблакавалі, ПАРЕ настойліва рэкамендуе Службе бяспекі Украіны дазволіць разблакіроўку астатніх 50 банкаўскіх рахункаў, да якіх не маюць доступуіх законныя ўладальнікі.

Рэзалюцыя ПАРЕ таксама прапаноўвае выдаваць гуманітарныя візы беларусам ва ўсіх амбасадах і консульствах, якія працягваюць працу ў Мінску, і выдаваць шматразовыя шэнгенскія візы сваякам беларусаў у выгнанні, каб мець магчымасць наведваць іх у краінах знаходжання.

Рэзалюцыя ПАРЕ была прынятая 20 чэрвеня ў Страсбургу пасля дакладу Поля Галя. Спецдакладчык ПАРЕ па вывучэнню праблем беларусаў у выганні падкрэсліў у сваім выступе, што ліквідацыя юрыдычных, адміністратыўных і практычных перашкод для беларусаў у выгнанні павінна стаць прыярытэтам для Еўропы.

На думку спецдакладчыка, усе 46 краін Рады Еўропы павінны забяспечваць «эквівалентны, калі не ўніфікаваны ўзровень абароны беларусаў у выгнанні, дазваляючы ім інтэгравацца, захоўваючы і ўмацоўваючы пры гэтым нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў».

Рыгор Сапежынскі, budzma. org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип