У Гродне хочуць пабудаваць яшчэ адну Каложскую царкву

У Гродне ў 2025 годзе можа з'явіцца другая Каложа, створаная па вобразу святыні XII стагоддзя. 


1635424895.jpg

Пра гэта распавялі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній падчас цырымоніі памятнага гашэння паштовага блока «Каложская ікона Божай Маці». Па інфармацыі мясцовага выдання "Перспетыва", новы храм будзе прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і стане ўнікальным помнікам міру, згоды і працягу добрых традыцый нашага народа. Сёння вывучаюць месца меркаванага размяшчэння святыні. 

У сярэдзіне 2000-х ужо абмяркоўвалі падобную ідэю. Тады планавалася пабудаваць побач з Каложскай царквою будынак-копію, коштам у некалькі дзясяткаў тысяч даляраў, якая б выглядала, як Каложа ў ХІІ стагоддзі. Пабудова такога муляжа, на думку тагачаснага кіраўніцтва Гродна, паспрыяла б развіццю турызму.