• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.03.2022 | Грамадства

Сацыёлаг Аксана Шэлест: У Беларусі пачалася трэцяя хваля эміграцыі

Беларусы працягваюць з’язджаць з краіны, і колькасць падстаў для гэтага толькі расце.


145.jpg

Кандыдат сацыялагічных навук Аксана Шэлест расказала газеце «Беларусы і рынак» пра асноўныя тэндэнцыі сучаснай беларускай эміграцыі.

Хваля эміграцыі, распачатая ў 2020 годзе, можа быць разгледжана як цэласная: прычыны і спецыфіка адны і тыя ж. Але, з іншага боку, у эміграцыйнай хвалі 2020-2021 гадоў ёсць як мінімум два складнікі, якія накладваюцца адзін на аднаго па часе, але розныя па характары.

У 2020–2021 гадах моцна змянілася сама структура беларускай эміграцыі: маштабы яе незразумелыя, але з прычын і характару працэсы агульныя. Калі раней мы мелі справу са звычайнай эміграцыяй, перш за ўсё працоўнай, то цягам гэтых двух гадоў назіраем эміграцыю па палітычных прычынах, і яна зусім іншая, лічыць яе можна па-рознаму. У 2020-2021 гадах беларусы з’язджалі з краіны без афармлення працоўных віз, часам наогул без віз — гэта можна было б улічыць, калі б хтосьці спрабаваў лічыць. А некаторыя ўвогуле беглі акольнымі шляхамі і партызанскімі сцежкамі, таму ні на выездзе з Беларусі, ні на ўездзе ў іншыя краіны немагчыма сабраць інфармацыю, колькі ж грамадзян у выніку з’ехала і не вярнулася.

Чаму я кажу пра дзве хвалі ўнутры эміграцыі 2020–2021 гадоў? Таму што гэта два якасна розныя працэсы. Першы этап эміграцыі — у жніўні і верасні 2020 года, калі людзі ўцяклі ад пераследу і пагроз рэпрэсій. Гэта вельмі розныя людзі — па сацыяльным статусе, сацыяльна-дэмаграфічным характарыстыках, тыя, хто ўдзельнічаў у палітычных працэсах, у акцыях пратэсту. Яны знаходзіліся ў экстрэмальнай сітуацыі і часта проста не маглі вярнуцца ў краіну, бо ехалі з Беларусі нелегальна.

А другая хваля ўнутры той эміграцыі пачалася крыху пазней і была выклікана чысткамі ў дзяржаўных структурах, розных арганізацыях і ўстановах, звальненнямі нязгодных, нелаяльных, тых, хто засвяціўся ў палітычным працэсе. Мала таго, што людзей звальнялі па палітычных прычынах, яны яшчэ атрымлівалі чорную метку — не маглі ўладкавацца на працу па спецыяльнасці ў межах краіны, што называецца забаронай на прафесію. Калі прадстаўнікам працоўных прафесій прасцей змяніць працу, то для людзей, якія працуюць у медыцыне, адукацыі, навуцы, у журналістыцы, забарона на прафесію азначае прысуд.

Эміграцыя ваеннага часу

Разуменне эміграцыі 2020–2021 гадоў важнае і для разумення таго, што адбываецца цяпер. 24 лютага паклала пачатак «новаму, дзівоснаму свету», і цяпер мы маем новую сітуацыю.

Па-першае, узмацняюцца трэнды, якія выявіліся ў 2020-2021 гадах, з’явіліся новыя катэгорыі эміграцыі, ад’езд людзей назіраецца ўжо зараз і можа прагназавацца ў найбліжэйшай будучыні. Пры гэтым ацаніць маштаб гэтай хвалі пакуль цяжка, але можна аналізаваць, якія катэгорыі людзей і якія сферы яна закране.

Шмат для каго рашэнне аб ад’ездзе паскорылі ваенныя дзеянні супраць Украіны і ўзмацненне заходніх санкцый супраць Беларусі. У сувязі з апошнімі падзеямі зьявілася і параўнальна новая катэгорыя эмігрантаў.

Акрамя таго, у асобных сферах зараз проста няма магчымасці працаваць. Напрыклад, умоўнае блакаванне SWIFT прывядзе да таго, што частка кампаній проста не зможа працаваць у Беларусі пры ўсім жаданні, і яны вымушаныя будуць рэлацыравацца. А прадстаўніцтвы замежных і міжнародных кампаній будуць з’язджаць з Беларусі па этычных прычынах ці з салідарнасці.

Але гэта, мусіць, не ўвесь пералік. Калі захаваецца цяперашні ўзровень санкцый, то пэўная частка сувязяў — эканамічных, гандлёвых, абменных сувязяў з часткай свету, якая ляжыць на захад ад Беларусі, будзе проста закрытая, што адаб’ецца на вельмі-вельмі многіх сферах эканомікі.

І нарэшце, з’явілася новая, вельмі яўная катэгорыя беларускіх міграцыйных працэсаў — тое, што ў эканоміцы назвалі б «мужчынамі працаздольнага ўзросту», а насамрэч гэта ваеннаабавязаныя. Адчуванне мабілізацыі лунае ў паветры, таму многія беларускія мужчыны, якія не хочуць быць прызванымі, аддаюць перавагу прэвентыўна пакінуць краіну. Хаця б на час.

Наступствы

Адбываецца далейшае вымыванне чалавечага рэсурсу з Беларусі, асабліва з высокатэхналагічных сфер, з бізнес-сектара, з інтэлектуальнай сферы, сферы адукацыі, культуры. Па колькасці тых, хто з’язджае, працэсы, можа быць, не фатальныя, але па якасці вельмі сур’ёзныя.

Важна яшчэ і тое, што міграцыя да нас надоўга спынена. Атрымліваецца, пры такога кшталту адтоку рэсурсаў ніякага прытоку мы не атрымаем.

belmarket.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM