Журналіст Анджэй Пачобут скончыў знаёміцца з матэрыяламі справы

Анджэй Пачобут паведаміў блізкім, што 5 верасьня скончыў знаёміцца з матэрыяламі справы. На знаёмства з імі выдзелілі толькі месяц.


228.jpg

Каб прачытаць як мага больш, Пачобут адмовіўся ад абеду і чытаў матэрыялы з раніцы да вечара, пішуць праваабаронцы.

Нагадаем, Анджэй Пачобут за кратамі па так званай «польскай справе» з сакавіка 2021 года. У жніўні гэтага года ў дадатак да ранейшага «распальвання варожасці» (арт. 130 КК) Пачобуту прад’явілі абвінавачанне і ў «закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (арт. 361 КК).