Пад Полацкам знайшлі беларускі Стоўнхендж

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку. Наперадзе быў Полацк…

Вёска Бікульнічы ляжыць пры самай трасе ад Лепеля на Полацк. Вельмі маляўнічай трасе, трэба сказаць!

Калі вы пугугліце “Бікульнічы”, то непазбежна знойдзеце недзе побач словазлучэнне “беларускі Стоўнхендж”. Каб не пужаць мясцовую цётухну такімі словамі, пытаемся проста:

– Шаноўная, а дзе тут у вас камяні здаровыя па полі раскіданыя?

– Дык гэта вунь там, за вёскаю!

ДАЛЕЙ >>