Падарунак пад ялінку! У Concordia Choir выйшаў альбом духоўных твораў Міколы Куліковіча

Пра размяшчэнне альбому духоўных твораў Міколы Куліковіча ад Concordia Choir на ютубе паведаміла мастацкая кіраўніца хору Галіна Казіміроўская на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


Concordia Choir

«У хуткім часе альбом з’явіцца на ўсіх музычных анлайн пляцоўках! 

Вялікі дзякуй усім, хто нам дапамагаў і падтрымліваў, гэты альбом — вялікая сумесная праца!!! 

Мой нізкі паклон і шчырая падзяка ўсім маім любімым харыстам, якія паверылі ў ідэю і пайшлі са мной у новае! Якія зрабілі магчымым гэты важны праект, уклалі ў яго свае душы і напоўнілі сваімі тэмбрамі! <...>

Для мяне гэты альбом цалкам цуд! Большасць твораў у новых рэдакцыях гучыць упершыню! Музычнае золата з беларускай скарбніцы Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London. Ноты, якія былі напісаныя Куліковічам у 1950-1960-х гадах, якія ад 1971 года знаходзіліся ў скрынях Скарынаўкі ператварыліся ў гукі! Музыка павінна гучаць! Пасля больш чым 50 год гэтыя скрыні загучалі!!! Я веру ў космас і сувязі часоў, веру, што павага да нашай гісторыі і культурнай спадчыны — ключ да нашай будучыні і сэнсаў! 

Знайдзіце час, паслухайце творы вялікага беларускага кампазітара МІколы Куліковіча! 

Гучыць Скарынаўка!»



Чытайце яшчэ: Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»