Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Майстар-класы, культпаход, літургія, спектаклі, творчы вечар і Велікодная батлейка — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
У суботу, 15 красавіка, гусляр Алесь Чумакоў прэзентуе ў Мінску свой свежанькі альбом «Летуценнік».
У суботу, 15 красавіка, у Міжнародны дзень культуры, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае правесці вечар у музеі — на імпрэзе «Культпаход у НЦСМ».
У суботу, 15 красавіка, у прасторы «Upgrade» — вечарына сінтэтычнага мастацтва «Пераход». Падрабязней тут.
16 красавіка адбудзецца першае набажэнства для праваслаўных беларусаў, якое здзейсняць беларускія святары Сусветнага Патрыярхату.
Падчас спектакля гледачам завязваюць вочы, і яны ўспрымаюць тое, што адбываецца, з дапамогай слыху, нюху і дотыку, а невідушчыя гледачы могуць пагрузіцца ў атмасферу нароўні з усімі.
Вас чакае добрая кранальная гісторыя, якая пакіне адчуванне, што свет становіцца крышачку святлейшым.
У суботу, 15 красавіка, у прасторы «МУ» фарбуюць ды аздабляюць яйкі! Воск, панчохі, лісткі і канешне лушпінне цыбулі — у кожнай сям’і фарбавалі яйка па-свойму. Калі хочаце — рабіце як дома. А хочаце — рабіце па-новаму! Скробанкі, пісанкі, кропанкі — калі хочацца выпрабаваць свой спосаб, прыносьце ўсё неабходнае (але ж галоўнае — яйкі). Будзе пліта і рондаль — астатняе за вамі! Імправізуйце! (І атрымлівайце задавальненне!).
Гэта будзе вялікае велікоднае падарожжа дзяцей і дарослых з мінулага ў будучыню разам з героямі традыцыйнай батлейкі. Вас чакае цікавая гісторыя для ўсёй сям’і, спевы, гульні і неспадзяванкі.
У суботу, 15 красавіка, завітайце на новы занятак рыжскай «Мовы Нанова»! Гэтым разам госця — Ганна Іванэ, настаўнiца беларускай мовы, якая 20 год была дырэктаркай Беларускай асноўнай школы імя Янкi Купалы ў Рызе.
Спадару Дзмітрыю споўнілася 60 гадоў, прыходзьце павіншаваць ды паслухаць вершаў! На юбілейным вечары спадар Дзмітрый прачытае і станцуе ў аўтарскай манеры вершы розных гадоў.
Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.