• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.01.2023 | Забавы Беларусы свету

Дзе і як беларусы святкуюць Каляды? Падборка імпрэзаў у розных гарадах свету

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава адсвяткаваць Каляды, мы падкажам. Калядныя сустрэчы ды майстар-класы, святочныя экскурсіі ды батлейкі, калядныя спектаклі і кірмашы, канцэрты беларускіх музыкаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


Беларусь

Мінск

Свята «Тры каралі» ў Азярцы

У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы працягваюцца калядныя імпрэзы. У нядзелю, 8 студзеня, завітайце сюды на свята «Тры каралі».

Дата: 8 студзеня

Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Тры Каралі — каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў: Каспара, Мельхіора і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары — золата, ладан і міру.

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце — тры каралі, анёл, чорт.

Святочная імпрэза «Аднойчы пад Новы год...» у Мінску


У нядзелю, 8 студзеня, лекторый «Фрэскі» запрашае дзетак і іх бацькоў на святочную імпрэзу «Аднойчы пад Новы год...» ад артыстаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Дата: 8 студзеня

Час: 12.30

Месца: вул. Кісялёва, 38, Мінск

Выступіць таксама хор хлопчыкаў і юнакоў Свята-Духава Кафедральнага сабора са святочнай каляднай праграмай.

Імпрэза пасуе дзецям ад 3 да 11 гадоў.

Кожнага маленькага наведвальніка чакае прыемненькая неспадзяваначка!

Уваход вольны.

Гродна

Дабрачынны калядны канцэрт хору «Анёлкі» ў Гродне


У нядзелю, 8 студзеня, хор «АНЁЛКІ» гарадзенскага храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы традыцыйна запрашае на дабрачынны канцэрт «Каляднае падарожжа».

Дата: 8 студзеня

Час: 11.00

Месца: храм св. Мікалая Цудатворцы, вул. Мітрапаліта Філарэта, 1/1, Гродна

Сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інваліднасцю гарадзенскай дапаможнай школы № 1. На гэтыя сродкі закупяць для дзетак канцылярскія тавары.

Уваход — donation.

Крысмас-тур «Віфлеемскі цуд на вуліцах Гродна»


8 студзеня Музей гісторыі рэлігіі запрашае на крысмас-тур «Віфлеемскі цуд на вуліцах Гродна».

Дата: 8 студзеня

Час: 15:00

Месца: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна

Вас чакае:

• знаёмства з гісторыяй і традыцыямі Раства Хрыстова,

• старыя вертэпы (прайграванне сцэн Раства сродкамі мастацтва),

• наведванне выставы,

• майстар-клас па стварэнні цацкі на ялінку,

• дэгустацыя святочнага дэсерту,

• спектакль «Дарога ў Віфлеем».

Кошт: 35 рублёў

Для рэгістрацыі пішыце ў дырэкт muzej.by ці звяртайцеся па нумары 718707.

Замежжа

Батумі

«Адзін дома» ўвесь дзень! Калядны кінасеанс у Батумі


Дата: 7 студзеня

Час: з 14.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «аКсяродак», вул. Метакса, 4, Батумі

Будуць глядзець «Адзін дома»! Усе часткі! Можна пад вінішка!

Уваход вольны. Заўсёды вітаюцца данаты на развіццё прасторы.

Тбілісі

Каляды з Маляванычам у Тбілісі


Дата: 7 студзеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: 500 метраў ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам асабіста), Тбілісі

Вас чакае:

Расказ пра гісторыю батлейкі, пра асаблівасці святкавання Калядаў і Новага году на Беларусі;

Зімовыя казкі ад Маляваныча;

Супольныя спевы ды размовы пад гарбатку. Уваход вольны!

Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, рэгіструйцеся па спасылцы.

Каляды па-беларуску ў Тбілісі


Дата: 8 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар 5327, 1 Giorgi Kuchishvili St, Тбілісі

У праграме:

батлейка

дранічкі

сапраўдная Каляда з казой.

Уваход вольны, пачастункі і добры настрой вітаюцца. Толькі прыходзьце з сябрамі загадзя, каб заняць месца.

Беласток

Каляды з вулічным тэатрам «Вір» у Беластоку

Дата: 7 студзеня

Час: з 13.00 да 15.00 (час мясцовы)

Месца: парк Браніцкіх (ля фантанаў), Беласток

Запрашаюць дзетак і дарослых! Далучайцеся да свята на вольным паветры!

Вас чакае:

каляднае шоў;

непаўторныя касцюмы;

хадулі;

трыкі;

гульні.

Кошт — данат ад 30 злотых з сям’і.

Кінакаляды ў Беластоку


Дата: 8 студзеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток

Камандам было прапанавана зняць калядныя кароткаметражныя фільмы за 48 гадзін. І вынікам сталі 14 кароткаметражных фільмаў, знятыя ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Менску.

То прыходзьце паглядзець, што атрымалася, і прыносьце ласункі да гарбаты.

Пасля прагляду будзе абмеркаванне!

Уваход вольны.

Уроцлаў

Беларускамоўны стэндап ва Уроцлаве


Дата: 7 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: WędrówkiPub — Wrocławski Klub Podróżniczy, 37/38 Podwale, Уроцлаў

Жартаваць на роднай мове будуць:

Ягор Анісімаў

Павел Радзевіч

Аляксандр Калінкін

Распачніце ж новы год родненькім стэндапам!

Квіткі коштам 40 злотых можна набыць па спасылцы.

Вільня

Калядны гурт «Беларускі цуд» прынясе ў ваш дом радасць і дабрабыт (Вільня)

364.jpg

Ужо хутка праездам з-пад самага раю па вуліцам і праспектам Вільні будзе хадзіць-блудзіць калядны гурт «Беларускі цуд», які з радасцю завітае ў Ваш двор, кватэру ці офіс і прынясе з сабой радаць, дабрабыт і шчасце!

Дабрачынны калядны канцэрт у Вільні


Дата: 8 студзеня

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: касцёл святога Барталамея, Užupio g.17A, Вільня

Усе ахвяраванні пойдуць на ўтрыманне касцёла.

Прага

Каляды ў Празе


Дата: 7 студзеня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: 5 Května 1043/32, Прага

Вас чакае:

прэзентацыя калядных традыцый;

сумесныя спевы калядак;

ваджэнне казы (го-го-го каза!);

традыцыйныя танцы.

Не забываемся пра пачастункі для каляднай казы і калядоўшчыкаў.

Уваход вольны!

Таронта

У нядзелю, 8 студзеня, беларусы Таронта святкуюць Каляды і ладзяць традыцыйную Беларускую калядную ялінку.


i3by7ca8x9wbf1cymflt8ei78kni05sa.jpg

У праграме:

Беларуская народная казка;
Падарункі ад Святога Мікалая;
Гульні з каляднікамі;
Калядныя самаробкі;
Святочны стол для дзетак;
Кава з прысмакамі для дарослых

Падрабязнасці тут.


Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.






Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч

2 снежня ў Лідзе памёр кіраўнік літаб’яднання «Суквецце», паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Як паведамляе газета...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»

Гісторык Андрэй Катлярчук у сваім фэйсбуку распавядае пра справу «Беларускага нацыянальнага цэнтра» і інжынера...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян

Усходняя Беларусь лічыцца не надта багатай на гістарычныя славутасці. Але варта наведаць Смаляны на ўскрайку Віцебшчыны,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Гісторыя
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура Беларуская мова
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип