• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.01.2019 | У краіне

Ёсць адна свабодная гадзіна на выходных? Падлічы птушак на сваёй кармушцы!

Штогадовая акцыя “Птушкі ля кармушкі” пройдзе 19-20 студзеня. Яе праводзіць грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), каб даведацца колькі птушак зазімавала ў нашых садах і падворках.

ptushki

Каб паўдзельнічаць у акцыі, трэба 19 і (або) 20 студзеня падлічыць віды і колькасць птушак на сваёй кармушцы на працягу адной гадзіны і перадаць дадзеныя арганізатарам. Для гэтага можна запоўніць простую форму або напісаць паведамленне ў FB або ВК.

Птушак можна лічыць і 3-4 гадзіны, але тады павінна быць 3-4 справаздачы, па адной для кожнай гадзіны.

Гэты метад называецца «народная навука». Калі тысячы людзей па ўсёй краіне лічаць птушак па адной методыцы, то дробныя памылкі ў адзначэнні відаў ці падліку птушак робяцца статыстычна неістотныя. Пасля акцыі мы зможам параўнаць колькасць розных птушак за розныя гады, калі праводзілася акцыя.

Сярод тых, хто дашле вынікі сваіх падлікаў праз форму, АПБ разыграе 10 значыкаў-птушак.

АПБ дае парады, як лічыць птушак і як змайстраваць кармушку, а таксама заклікае публікаваць птушыныя фота і відэа ў сацсетках з хэштэгам #птушкілякармушкі.

Універсальная падкормка для птушак – нясмажанае несалёнае насенне сланечніка. Да яго можна дадаваць неапрацаванае проса і авёс. Сініцы і дзятлы любяць таксама свежае несалёнае сала. Арнітолагі папярэджваюць, што любы хлеб птушкам шкодны!

Натхніцца для ўдзелу ў акцыі дапамогуць анлайн-кармушкі ў Белавежскай пушчы, адкуль ідзе жывая трансляцыя.

Дзяліцца ўражаннямі і здымкамі, дапамагаць адно аднаму з вызначэннем птушак можна ў тэлеграм-чаце “Ціў-ціў”.

Наталля Саракавік, спецыяліст АПБ па акцыях і кампаніях: “Мінулым разам падчас акцыі 2000 удзельнікаў пачаставалі больш за 8 000 птушак! Колькі птушак прыляціць на беларускія кармушкі і якія гэта будуць віды – дазнаемся ўжо 22 студзеня на сайце АПБ. Назіраць за птушкамі ля кармушкі – такое задавальненне, што ад гэтага відовішча проста не адарвацца. Здымайце сваіх мілых гасцей на фота ці відэа і змяшчайце ў сацсетках з хэштэгам #птушкілякармушкі, а таксама загружайце ў спецыяльны альбом у VKontakte. Аўтараў самых цікавых здымкаў чакаюць сувеніры ад АПБ!”

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип