«Ранак пачаўся не з кавы», — напісалі ў сацсетках Цэнтра беларускай супольнасці і культуры, які называюць яшчэ «Беларускім домам».
Здарэнне адбылося ў ноч з 25-га на 26-е кастрычніка. Сапсавалі таксама мурал каля будынка — копію мінскага мурала «Ды-джэі перамен». А на сцяне дома, у якім месціцца Беларускі цэнтр культуры і супольнасці, пакінулі надпіс «Прэч з Вільні!»
Беларускі цэнтр культуры і супольнасці ў Вільні ці Беларускі дом — месца сустрэчаў і супрацы беларусаў у літоўскай сталіцы.
У цэнтры таксама працуе некалькі грамадскіх арганізацый: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, журналісты «Зубр.ін», праваабарончая арганізацыя «Вясна», аб’яднанне медыкаў, вымушаных пакінуць Беларусь «Дактары за праўду ды справядлівасьць».
Гэта не першы падобны інцыдэнт з беларускімі арганізацыямі ў Літве. Аднак вінаватых у пашкоджаннях пакуль так і не знайшлі.
4 верасня ў Беларускім доме пабілі шыбы. У ноч на 4 верасня невядомыя стрэлілі з пнеўматычнай зброі ў акно царквы беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні. А на наступны дзень пакінулі правакацыйны надпіс каля цэнтра ўцекачоў беларускай арганізцыі Dapamoga ў Вільні.
Чытайце яшчэ: