• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.10.2022 | Грамадства Літаратура Асоба

Паэтэса і журналістка Сабіна Брыло: «Жорсткасць неабвешчанай вайны не менш страшная і трагічная»

Як сёння жывуць беларусы, якія адважыліся выказаць сваё меркаванне і некалькі гадоў таму масава выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць фальсіфікацыі выбараў? Якія псіхалагічныя і фізічныя наступствы гэтых пратэстаў? Пра гэта літоўскі журналіст Гедымінас Каенас пагаварыў з паэтэсай і журналісткай Сабінай Брыло, якая ўжо год жыве ў Вільні. Публікуем урывак з гэтага інтэрв’ю.


sabina-brilo-633b0600944c1.jpg
Sabina Brilo / Lukas Balandis / BNS nuotr

— Раскажыце, як вы жывяце сёння і што адчуваеце, апынуўшыся ў Вільні — фізічна, здаецца, зусім побач з роднай краінай, але эмацыйна, відаць, невыносна далёка.

— Я з’ехала са сваёй краіны год таму, пасля таго як у маім доме і ў доме майго сына адначасова былі праведзены ператрусы і нам дэманстратыўна паказалі, што з гэтага часу мы ніколі не зможам адчуваць сябе ў Беларусі ў бяспецы. Пасля мы з мужам паехалі на месяц у Грузію, а потым перабраліся ў Вільню. 

Вось ужо год, як мы жывём тут. Маё жыццё ў Беларусі разбурана. Я год не была дома, не бачыла бацькоў, каханую котку і сваіх кніг. Я не ведаю, што будзе заўтра, я ні ў чым не ўпэўнена. 

У сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння візы чакаю часовы від на жыхарства ў Літве. Што тады? Буду рэдагаваць, пісаць, атрымліваць даходы, плаціць падаткі Sodra (Фонд сацыяльнага страхавання) і жыць. 

Вядома, у галаве ўвесь час сядзіць думка аб вяртанні дадому — што б ні здарылася. Калі хочуць, няхай арыштуюць мяне, бо я не зрабіла нічога дрэннага, ніякай віны на мне няма. Аднак маё сумленне ўвесь час нагадвае мне, што гэта я пакінула сваю краіну, пакінула сваіх, пакінула сяброў — гэтая віна жудасна пакутлівая. 

А яшчэ з публічнай прасторы ўвесь час навязваецца абвінавачванне ў тым, што беларусы — саюзнікі Расіі — і што з тэрыторыі нашай краіны запускаюцца ракеты, якія знішчаюць украінскія гарады і забіваюць мірных жыхароў. 

На жаль, гэта сапраўды так. І калі вы думаеце, што я ў гэтым вінаватая, вы можаце плюнуць мне ў твар або ўдарыць — можа, вам ад гэтага стане лягчэй. Але я не ўлада Беларусі, я яе не абірала і ніколі на яе не працавала. Наадварот, увесь мой час, энергія і праца былі прысвечаны абароне індывіда і яго правоў на жыццё, меркаванне і свабоду слова. 

У мяне выклікае жах тое, што ў 21 стагоддзі мы абаранялі і адстойвалі правы меншасцяў і нават жывёл, а сёння па загадзе ўладаў сярод белага дня ўзброеныя людзі могуць выламаць дзверы твайго дома і прымусіць ісці забіваць іншых людзей. 

Як гэта абсурдна, па-вар’яцку і неспасцігальна. Даводзіцца прызнаць, што ў тэхнічных адносінах мы вельмі развітыя, але ў этычных адносінах мы жывём у яшчэ дахрысціянскія часы.

sabina-brilo-633b0604f416d.jpg
Sabina Brilo / Lukas Balandis / BNS nuotr

— Мы назіралі, як пратэсты ў Беларусі жорстка падаўляліся, а людзей арыштоўвалі і адпраўлялі ў турмы. Як бы вы ахарактарызавалі сітуацыю ў краіне сёння, праз два гады пасля гэтых падзей? Што здарылася з тымі людзьмі і дзе зараз большасць з іх?

— Паводле падлікаў, толькі ў Літве беларусам выдалі адзінаццаць тысяч гуманітарных віз. Аднак варта разумець, што значная колькасць людзей з’ехала не па гуманітарных меркаваннях, а па працоўных дамовах, таму дакладная іх колькасць у Літве невядомая.

Многія таксама пасяліліся ў Польшчы, Украіне, Грузіі, Германіі, іншых краінах Еўропы і свету. І ўсё ж большасць не можа пакінуць Беларусь па розных прычынах. Некаторыя застаюцца прынцыпова, нягледзячы на пагрозу арышту. Некаторыя з іх насамрэч ужо сядзяць у турме. Некаторыя дагэтуль жывуць на волі, але з пастаянным адчуваннем, што сёння можа быць іх апошні дзень дома. Пасля першага ператрусу ў нас дома мы з мужам жылі вельмі падобным жыццём: уставалі рана раніцай, запраўлялі пасцель і прыслухоўваліся да незвычайных гукаў на лесвічнай пляцоўцы. Рэпрэсіі працягваюцца і сёння. Калі ўлетку 2021 года мы з’язджалі з Беларусі, у турмах было шэсцьсот чалавек, прызнаных палітвязнямі. Цяпер, праз год, іх 1324.

Міліцыя шукае і карае ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года. Затрымлівае тых, хто чытае форумы, прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі, тых, хто публікуе каментары ў сацыяльных сетках — а гэта дзясяткі, а то і сотні чалавек штомесяц.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні

Трагедыя, што адбылася ў вёсцы Хатынь, не павінна быць забытая, як і падобная гісторыя сотняў іншых вёсак Беларусі....

valiancina_shauchenka
Культура

«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску, прымеркаваныя да Дня Волі, адмяняюцца, але гэтым разам не праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»

Прэм’ера аўдыёварыянта кнігі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук. ...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з розных гадоў і з розных гарадоў Беларусі прадстаўлены ў беластоцкім хабе «Новая...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы
    Музыка
    У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET — персанальная выстава Цемры ў Варшаве.
    Грамадства «Музыка»
    Удзельнікам гурта Litesound прысудзілі «хатнюю хімію»
    Грамадства Літаратура
    Словы, якія забіваюць, і словы, якія лечаць. Што можа паэзія ў часы, калі не да вершаў?
    «Разумняты»
    Мінуўшчына і суаснасць. Распавядаем пра беларускія гарады ў новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип