Паэтычна-краязнаўчы наезд на Чашнікі

23 верасня паэт Міхась Скобла і краязнаўца Сяргей Чыгрын у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” выступяць у Чашніках на Віцебшчыне.

Графік сустрэчаў:
11.00 – Гімназія №1;
13.00 – СШ №1;
15.00 – СШ №4;
18.00 – Чашніцкая раённая бібліятэка.

Выступоўцы плануюць перадаць у бібліятэку вялікую партыю беларускіх кніг, а пераможцам краязнаўчых конкурсаў уручыць адмысловыя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Тэгі: