• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.01.2014 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

Пафнуцій, пясочны чалавек

Духавік “Ляпісаў” запісаў цалкам самадастатковы альбом, варты надзвычайнага захапленьня.

Павал Кузюковіч больш за 15 год скакаў на ўскрайку сцэны з валторнаю ды трубою ў складзе гурта “Ляпіс Трубяцкі”. Урэшце Пашу перастала задавальняць такая роля, і ён выправіўся ў вольнае плаваньне. Ён быў заўважаны ў cупрацы з гуртамі Dzivasil і Rockerjoker, а летась прадставіў сольны праект — шаманскі аркестрык Pafnutiy’s Dreams. Кузюковіч у ім паўстае зусім не Кузюковічам, а таямнічай асобай зь мянушкаю Пафнуцій Кузюкян, і прадстаўляе ён музыку, сканструяваную пад уражаньнем ад сваіх мараў і сноў. Музыкант называе сябе не кампазытарам, а саўнд-дызайнэрам.

У альбоме “The Sandman” ёсьць дзьве сапраўдныя пярліны. Найперш гэта манумэнтальны трэк “Танцуй ці памры” працягласьцю больш чым 14 хвілін, фактычна самастойная канцэптуальная п’еса, якая вартая таго, каб выдаць яе асобна. Бо ў межах альбому ёй яўна цесна. І зусім не падобны да іншых трэкаў “Мора”, вельмі мілы музычны нарыс, у які ўплецены задуменны дзявочы голас, такі жывы і прыемны, з асаблівай непрыдуманай інтанацыяй. Ажно шкада, што дзяўчына гэтая зьяўляецца толькі ў адзінай кампазыцыі, яна істотна дапаўняе музыку Кузюкяна і надае ёй тую самую неабходную дадатковую эмоцыю.

У Pafnutiy’s Dreams ёсьць тое, чаго так часта бракуе ў інструмэнтальных альбомах нашых выканаўцаў — незаштампаванасьці музычнага мысьленьня і пачуцьцёвасьці. Тут музыкі ня ставяць задачы прадэманстраваць сваё дасканалае валоданьне інструмэнтамі. Умець граць/імправізаваць яшчэ ня значыць уяўляць цікавасьць як творчая адзінка. Праект Кузюкяна — у гэтым сэнсе зьява ўнікальная на беларускай сцэне, бо выконвае свае п’есы зусім не па-кабацку, захоўвае пры гэтым чысьціню і глыбіню задумы і дае прастору слухацкай фантазіі.

“The Sandman” — пэўна, самы нечаканы рэліз 2013-га, ён выйшаў 31 сьнежня. І яўна адзін з самых прывабных у нашай музыцы за мінулы год.

Спампаваць альбом можна тут

Ідэя: 9
Выкананьне: 10
Тэксты: –
Запіс: 9
Аздабленьне: 9

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип