Беларусь скасавала пагадненне з Польшчай па ўзаемным прызнанні дыпломаў

Скасаванне пагаднення таксама тычыцца вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, згодна прынятай пастановай Савета Міністраў № 728 ад 25 кастрычніка, паведамляе Sputnik.


1043034369_408_0_2115_1707_1920x0_80_0_0_8b105757e67ecb668d0271d61cb43638.jpg

«Спыніць пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у сферы мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года», — сказана ў пастанове, апублікаванай 27 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале.

Дакумент уступіў у законную сілу з дня яго прыняцця. Міністэрства замежных спраў накіраваць паведамленне аб гэтым рашэнні польскаму боку.