З XIV па XIX ст. — ад Віценя да Каліноўскага — Пагоня была сімвалам нашага краю.
Сёння яна набыла ўстойлівы эпатажна-задзірлівы альбо аднаразова-спрошчаны імідж, добра падыходзячы спартыўным заўзятарам і падлеткам. Але яна далёкая і не падыходзіць тым, хто ганарыцца сваёй гісторыяй, але не мае патрэбы ў эпатажным самасцвярджэнні. Задорны кіч дамінуе над стылем.
Багацце графічнай спадчыны нашай геральдыкі мусіць займаць значна большае месца ў сучасным свеце.
Праект “Пагоня — гэта прыгожа” — спроба зламаць складзены стэрэатып. Новая лінейка адзення ад Віталя Гуркова і ваярскі талер заснаваныя на стылізацыі герба 1575 года.
Дарэчы, межы Беларусі дакладней супадаюць з межамі ВКЛ XVIII стагоддзя, чым межы РФ — з межамі Расійскай імперыі. «Княжество Литовское уживает на хоругви по одной стороне погоню, по другой трех слупов белых на поле червоном». 1597, Kronika Polska.
Мы хочам, каб Пагоня, Калюмны, магдэбургскія гербы гарадоў і мястэчак —багацце геральдычнай спадчыны нашага краю — сталі часткай культурнага кантэксту Беларусі. Яны безаблічна-афіцыйныя. Яны эпатажна-тынэйджарскія. Усе гэта ўжо ёсць. Мы хочам, каб гэтая сімволіка асацыявалася са словамі “стыль”, “трэнд”, “прэстыж”, “якасць”. Добрыя звычайныя рэчы для добрых звычайных людзей.
Цішоткі, світшоты і худзі з аўтографам народнага чэмпіёна Віталя Гуркова і традыцыйнай геральдыкай — гэта стылёвая графіка з добрымі асацыяцыямі. Шаўкаграфія на якаснай тканіне. Магчымасць надзяваць байку з Пагоняй штодзень, а не толькі на фан-падзеі.
Падарункавы ваярскі талер — добрая альтэрнатыва “зубру з клюшкай” у якасці аўтэнтычнага сувеніра. Манета працягвае ўжо завершаны праект “Беларускі талер з Пагоняй”. Памер d = 38,6 mm (як падарункавы рубель Нацбанка РБ), нейзільбер са срэбным пакрыццём і чарненнем альбо латунь без пакрыцця.
Далучайцеся да нас. Нават проста націскаючы “Мне важна” на старонцы праекта, вы ўжо маральна дапамагаеце аўтарам.
Праект з Віталём Гурковым на старонках Талакі “Пагоня — гэта прыгожа” чакае вашага ўдзелу!