• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.07.2016 | Гісторыя

“Пагоня” у законе

ёння амаль усе ведаюць гісторыю нацыянальнай беларускай сімволікі – бел-чырвона-белага сцягу і герба «Пагоня». Аднак пра некаторыя аспекты варта ўзгадаць.
Погоня на Плошчы дзяржаўнага сцяга
Што тычыцца першага з сімвалаў, то арыгінальнае спалучэнне колераў стала шырока вядомае ў пачатку ХХ стагоддзя, калі Іван Луцкевіч і яго брат Антон сталі яго прапагандаваць.

У 1909-1912 гг. бел-чырвона-белыя стужкі пачалі выкарыстоўваюць беларускія студэнты ў Санкт-Пецярбургу. Таксама на іконе святога Язафата Кунцэвіча, ушанаванага уніяцкай царквой, на яго адзенні намаляваны бел-чырвона-белыя палосы, якія сімвалізуюць душу чалавека (белы) і кроў Ісуса на ёй (чырвоны).

На думку некаторых спецыялістаў, бел-чырвона-белыя колеры могуць мець свій радавод ад трохкутных сцяжкоў на піках польска-літоўскай кавалерыі, якія былі белымі з чырвоным крыжам Святога Георгія (прамы чырвоны крыж на белым палотнішчы), якія можна ўбачыць на карціне XVI стагоддзя, якая паказвае бітву пад Оршай у 1514 годзе.

І вядома ж, бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным ў БНР. Тады таксама разглядаўся бел-чырвона-чорны сцяг (дзе чорны колер сімвалізаваў беларускую зямлю, сімвал ахвярнасці і вернасці нацыянальным ідэалам) і чырвона-бела-чырвоны.

Бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным ў Беларусі з 1991 па 1995 гады. Пасля 1995 года ён стаў асацыявацца з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, таму ў цяперашняе час ён негалосна забаронены. Белы і чырвоны колер з’яўляюцца нацыянальнымі для беларускага народа і яго продкаў, і з гэтым ніхто не паспрачаецца (ёсць меркаванне, што гэтыя колеры прыйшлі да нас з Польшчы яшчэ ў часы ВКЛ).

Са сцягам ўсё зразумела, афіцыйныя ўлады яго “не любяць”. А вось з гербам “Пагоня” сітуацыя іншая. Яго можна сустрэць на шматлікіх гербах беларускіх гарадоў і мястэчак. Але чаму сцяг пад забаронай, а герб не? Пагоню ж таксама, разам з бел-чырвона-белым сцягам, выкарыстоўвалі беларускія калабаранты якія супрацоўнічалі з нацыстамі падчас Другой Сусветнай вайны.

У 2000-х герб «Пагоня» быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. І гэта было сапраўднае свята ў нацыянальна арыентаванага насельніцтва. На дадзены момант у Беларусі “Пагоня” прысутнічае на гербе Рэчыцы, Магілёва, Верхнядзвінска, Лепеля, Віцебскай і Магілёўскай вобласці.

Цікавае супадзенне, ўсе геаграфічныя месцы з “Пагоняй” размешчаны ва ўсходняй Беларусі, за выключэннем Лепеля (ён на поўначы Віцебскай вобласці). Але летапісная (гістарычная) Літва (не блытаць з сучаснай Літоўскай рэспублікай) гэта частка сучаснай Гродзенскай вобласці (па традыцыйнай версіі тапонім “Літва” адносіцца да тэрыторый Гродзеншчыны і Віленшчыны). Хаця пералічаныя суб’екты мелі “Пагоню” на гербах яшчэ ў той час, калі былі ў складзе Расійскай Імперыі.

Самае цікавае тое, што выяву “Пагоні” можна сустрэць на гербах Падляскага ваяводства і Бяльского павета ва ўсходняй Польшчы, на гербах расійскіх гарадоў Невель і Себеж ў Пскоўскай вобласці, а таксама горада Вележ Смаленскай вобласці. Тут усё ясна, гэта этнічныя тэрыторыі беларусаў. Толькі так можна растлумачыць наяўнасць нашых сімвалаў на іх гербах.

У міжваеннай Другой Рэчы Паспалітай гербам Палескага ваяводства таксама была беларуская “Пагоня”.

Сучасны латвійскі горад Даўгаўпілс, раней называўся Дзвінск. Паводле Андрусаўскага перамір’я (1667 год) ён увайшоў у склад ВКЛ. Па выніках першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе быў уключаны ў склад Пскоўскай губерні Расійскай імперыі. У 1918 годзе ўвайшоў у склад БНР. У 1919 годзе Дзвінск знаходзіўся ў складзе БССР. 11 жніўня 1920 года расійскія бальшавікі аддалі яго Латвіі. Дык вось у перыяд з 1781 па 1920 гг. гэты горад меў герб “Пагоню” нараўне з двухгаловым арлом. Хоць да 1781 горад меў іншы сімвал (“Еліта”).

Адметна і тое, што ў сучаснай Беларусі крыж на шчыце ваяра на “Пагоні” застаўся “літоўскі” і не быў перамаляваны на праваслаўны, як гэта рабілі царскія ўлады пасля акупацыі зямель ВКЛ.

Арцём Аблажэй, istpravda.ru

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип