“Пакуль не дамовяцца Супрановіч і Бо – не будзе шоў-бізу ў Беларусі”

29.07.2010 Музыка

Сяргей Скрыпнічэнка

Сяргей Скрыпнічэнка, вядомы ў тусоўцы як Skrypa, “даў прыкурыць” беларусам, беларускай музыцы і Супрановічу, а таксама распавёў пра змены ў “Жыгімонт Ваза” і новы альбом.

– Skrypa, у чым феномен беларускага року і ці не падаецца табе, што беларускамоўная музыка зайшла ў нейкі тупік, з якога няма пакуль выйсця?

– Рок-н-рол на Беларусі – справа маргінальная з пункту гледжання культур, а беларускамоўная рок-музыка – гэта секта, сектанцтва чыстай вады. Таму што мы жывём не ў беларускамоўнай краіне, і беларуская мова для нас не з’яўляецца самастойнай з’явай, якая жыве сама па сабе. Беларуская мова ў Беларусі – гэта мова пэўнага кола. Яна для гэтага кола v самавыражэнне, самапавага, павага да ўласнай гісторыі і культуры і г.д. Але скразны сродак камунікацыі на Беларусі – гэта руская мова. І гэта не тое, што дрэнна ці добра, мы зараз ужо нават пра гэта не кажам, – гэта факт. Таму беларуская беларускамоўная музыка і ўспрымаецца большасцю людзей як нейкае сектанства.

чытаць інтэрвію цалкам