• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2022 | Грамадства

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве прадалі расійскаму бізнесмену за 100 рублёў

Размешчаны ў Дзятлаве былы палац Радзівілаў 29 лістапада прадалі з аўкцыёна. Унікальная гістарычная пабудова, якая мае 270-гадовую біяграфію, пайшла з малатка ўсяго за 100 рублёў. «Вячэрні Гродна» пагутарыў з пакупніком і даведаўся пра планы новага ўласніка адносна атмасфернага будынка.


214.jpg

Чаму так танна?

Пакупніка для палаца ў Дзятлаве шукалі некалькі гадоў. Аднак яшчэ ніводныя таргі не мелі поспеху, таму пачатковы кошт палаца да аўкцыёну, які адбыўся 29 лістапада, знізіўся да 3 базавых велічынь за ўвесь будынак (96 рублёў на сёння).

У выніку таргоў так і не было — зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік. У такім выпадку аўкцыён не праводзяць, а адзіны прэтэндэнт даплачвае 5% да пачатковай сумы.

Сам палац знаходзіўся ва ўласнасці Дзятлаўскага раёна. Агульная плошча двухпавярховай пабудовы ў стылі барока — 1527 кв. метраў. У яго ёсць склеп і чатыры прыбудовы. Плошча самога ўчастка — 41 сотка. Пакупнік атрымаў гэтую зямлю ў арэнду тэрмінам на 50 год.

Хто стаў новым уласнікам?

Цяпер палац належыць бізнесмену з Расіі. Асабіста ён не змог прысутнічаць на таргах, таму яго інтарэсы прадстаўляла беларуска Святлана, якая выступала ў ролі даверанай асобы прадпрымальніка. Па ейных словах, яе кліент нарадзіўся не ў Беларусі і не жыў тут, аднак ён неаднаразова наведваў нашу краіну ў якасці турыста. Ён шануе даўніну і хоча захаваць культурную спадчыну для цяперашніх пакаленняў.

— Што менавіта з’явіцца там пасля рэканструкцыі, на дадзены момант вырашаецца і абмяркоўваецца. Аднак магу сказаць дакладна, што палац будзе мець толькі сацыяльную накіраванасць, аб камерцыялізацыі аб’екта размова не ідзе. Улічваючы, што там раней была бальніца, магчыма, з’явіцца рэабілітацыйны цэнтр ці іншая ўстанова для дапамогі людзям, — адзначыла Святлана.

Паводле яе слоў, нягледзячы на тое, што будынак пуставаў апошнія шэсць гадоў, ён захаваўся ў прыстойным стане.

Адзначым, што па ўмовах таргоў у новых уласнікаў ёсць не больш за два гады з дня заключэння дамовы куплі-продажу на тое, каб распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі або капрамонту.

Самі будаўнічыя працы трэба правесці ў тэрміны, пазначаныя ў праекце, аднак не пазней за пяць гадоў з дня заключэння дамовы.

Хто і калі пабудаваў палац

Як піша партал holiday.by, пасля Паўночнай вайны са шведамі ўладальнікамі Дзятлава стаў род Радзівілаў. Гісторыя будаўніцтва палацавага комплексу звязана з князем Ульрыкам Крыштафам Радзівілам. Яго бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл пачаў узвядзенне палаца. У выніку ў 1751 годзе на месцы спаленага шведскімі войскамі драўлянага замка, быў пабудаваны шыкоўны двухпавярховы будынак, архітэктарам якога прынята лічыць Д. Фантана. Да канца XVIII стагоддзя побач з палацам быў абсталяваны парк і сажалка з масткамі, павільёнамі, якія не захаваліся.

У канцы XVIII стагоддзя палацава-паркавы комплекс Радзівілаў перайшоў ва ўладанне роду Солтанаў. Адам Солтан з’яўляўся ўдзельнікам паўстання ў 1831 г., і за яго ўдзел у мецяжы палацава-паркавы ансамбль быў канфіскаваны. Пасля ў будынку размяшчаліся казармы, затым школа, а ў 1930 годзе былы палац ператварылі ў прытулак для дзяўчынак. У 1950 годзе тут знаходзілася медыцынская ўстанова. Палацавы корпус і зараз практычна захоўвае першародны выгляд.

Чытайце яшчэ: «Лістападаўскае» паўстанне 1830 года супраць панавання Расіі: прычыны, падзеі і вынікі


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип