МаёПрава#9: Няяўная палавая дыскрымінацыя ў школе (Відэа)

26.11.2019 Маё права

Дзявяты ролік у межах праекту «Маё права» прысвечаны няяўнай палавой дыскрымінацыі ў школе. Што такое план гендэрнай роўнасці? Што ўжо зроблена ў нашай краіне і чаго ўсё яшчэ не хапае? Як вырашаць пытанні палавой дыскрымінацыі на ўзроўні школы?

Распавядае Віталь Нікановіч, дырэктар установы «Лабараторыя інавацыйных праектаў», кансультант інстытута ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі, юрыст.

Глядзіце таксама: Што такое гендэрная дыскрымінацыя?

Калі хочаце, каб у наступных выпусках мы разгледзілі вашыя сітуацыі – дасылайце лісты на razam@budzma.org з пазнакай “Маё права”.