Лекторый «Фрэскі» запрашае на 4 лекцыю Алега Дзярновіча з цыклу «Пачаткі гісторыі Беларусі» «Палтэск’я — паўночная Троя».
Пакуль Паўднёвы-Усход Беларусі знаходзіўся зусім блізка ад эпіцэнтру магчымай далейшай усходняй версіі развіцця гісторыі ўсёй Ўсходняй Еўропы, на Поўначы, між тым, адбываліся падзеі, якія потым шмат у чым прадвызначаць далейшы бег часу. Гутарка, вядома, пойдзе пра Полацк.
Полацк вельмі добра вядомы ў ісландскіх сагах і помніках старажытна-скандынаўскага пісьменства ды выступае там у даволі празрыстай форме — Pal(l)teskjа. Мяркуецца, што скандынаўская Palteskjа можа адлюстроўваць старажытную форму, зафіксаваную таксама ў рускіх крыніцах — Полтескъ. І вось вакол гэтага Палтэскьі ў скандынаўскіх паданнях разварочваюцца самыя неверагодныя падзеі.
Калі: 14.03 а 18.30
Дзе: Мінск, Кісялёва, 38
Уваход: 17р