Памерла актрыса Купалаўскага тэатра Галіна Арлова. Ёй было 92 гады

21.08.2021 Тэатр

Народная артыстка Беларусі Галіна Арлова была самай старэйшай артысткай, больш за 60 год аддала Купалаўскаму. Засталася ў тэатры пасля жнівенскіх падзеяў, прысутнічала на сустрэчы з Лукашэнкам.


000.jpg

Галіна Арлова вядомая і па ролях у фільмах: «Атланты и кариатиды», «Ягодка, проверяющая из министерства», «Жениться — не журиться». Была жонкай Мікалая Яроменкі-старэйшага, маці Мікалая Яроменкі-малодшага.